МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" правядзе першы матч у новым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) 10 верасня супраць фінскага "Ёкерыта", паведамілі Sputnik у прэс-службе "зуброў".
Рэгулярны чэмпіянат КХЛ стартуе 1 верасня. Стартавыя паядынкі турніру мінчане правядуць на выездзе.
"Сёння стала вядома, што першы матч на "Мінск-Арэне" ў сезоне 2018/19 пройдзе 10 верасня. Сапернікам "зуброў" стане фінскі "Ёкерыт", — распавялі ў клубе.
"Зубры" пачнуць падрыхтоўку да новага сезона ў ліпені. 2 жніўня падапечныя Гордзі Дуайера правядуць спарынг супраць новасібірскай "Сібіры". Затым "бела-сінія" прыедуць у Ніжні Ноўгарад, дзе возьмуць удзел у Кубку губернатара, пасля — удзел у традыцыйным турніры Кубак ЛЖД ў Рызе.
Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што да першага хатняга матчу "Дынама" рыхтуе маштабнае шоу, якое здзівіць балельшчыкаў. У клубе запэўнілі, што на працягу ўсяго чэмпіянату аматараў хакея на "Мінск-Арэне" чакае шмат іншых сюрпрызаў.
У мінулым сезоне мінчане не змаглі выйсці ў плэй-оф КХЛ, заняўшы дзесятае месца ў Заходняй канферэнцыі.