https://bel.sputnik.by/20180704/griby-pojdut-uzhe-v-blizhajshie-dni-1036374203.html
"Ціхае паляванне" пачынаецца! Грыбы з'явяцца ўжо ў бліжэйшыя дні
"Ціхае паляванне" пачынаецца! Грыбы з'явяцца ўжо ў бліжэйшыя дні
Sputnik Беларусь
На думку спецыялістаў, грыбы ў лясах Мінскай вобласці з'явяцца ўжо праз некалькі дзён, аднак леташніх аб'ёмаў не нагнаць, нават калі будуць дажджы. 04.07.2018, Sputnik Беларусь
2018-07-04T12:24+0300
2018-07-04T12:24+0300
2018-07-04T12:40+0300
прырода
у беларусі
беларусь
ураджай
грыбы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103065/40/1030654032_0:96:1920:1181_1920x0_80_0_0_99e368080d000117f3b832407fd0cf67.jpg
МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У лясніцтвах Мінскага лясгаса грыбоў па-ранейшаму няма, аднак у бліжэйшыя дні ў вобласці чакаюць іх з'яўлення, распавялі Sputnik спецыялісты.У гэтым годзе ў Беларусі былі анамальна засушлівыя май і чэрвень, з-за чаго сельгаспрадпрыемствы і лясніцтвы сутыкнуліся з праблемай зніжэння ўраджаю. Дажджы, якія прайшлі ў мінулыя выхадныя, на думку спецыялістаў, павінны некалькі выправіць сітуацыю.У Валмянскім лясніцтве ледзь пачалі збіраць ягады, а вось наяўнасць грыбоў пакуль не правяралі — лічаць, рана."Мы ў лес яшчэ не хадзілі, не будзе пакуль грыбоў. Ягады толькі пайшлі, — чарніцу зараз збіраюць, — а грыбоў я яшчэ не бачыў. Можа быць, праз некалькі дзён? Дакладнай статыстыкі мы не вядзем, але, вядома, ураджай у гэтым годзе будзе менш, чым у мінулым", — распавёў ляснічы Аляксандр Фурс.У Кайкоўскім лясніцтве дажджам рады больш за ўсё таму, што, нарэшце, абмінула небяспека пажараў. "Пажаранебяспечная абстаноўка такая была, што мы на грыбы з ягадамі асаблівай увагі не звярталі: галоўнае, каб не загарэлася нічога", — падзяліўся тутэйшы ляснічы Вячаслаў Асташонак.Грыбы
На будучы ўраджай тут глядзяць аптымістычна: нейкія ягады ўжо ўдалося сабраць, а ўсё, чаго не было, яшчэ з'явіцца.Доўгачаканыя грыбы, паводле яго слоў, таксама хутка з'явяцца."У мінулым годзе ў гэты час грыбы ўжо былі, а ў гэтым — рана пакуль, але будуць, нікуды не падзенуцца. Дажджы мінулыя дапамогуць, вядома! Пасля такіх звычайна і лезуць, калі прыпаркі будзе, то дні за тры выскачаць", — выказаў меркаванне ляснічы.Ураджаем у Заслаўскім лясніцтве зусім незадаволеныя. "Грыбоў няма, ягад таксама. Спадзяемся, што пасля дажджоў нешта зменіцца, хоць нейкія пойдуць. А калі — у прыроды пытацца трэба", — адказалі там.У Навасельскім лясніцтве скардзяцца на прахалоду: па словах мясцовых спецыялістаў, для павышэння ўраджайнасці павінна трохі пацяплець."Трэба, каб прагрэла няшмат. Грыбы заўсёды пачынаюцца пасля дажджоў, але вільгаць толькі з'явілася — дажджы ідуць фактычна ўсяго чатыры дні, кардынальных перамен у прыродзе за такі невялікі час не будзе. Хаця, думаю, сітуацыя будзе мяняцца да лепшага: пакуль у лесе зусім трохі грыбоў, але нейкая іх колькасць неўзабаве з'явіцца, пацярпіце крыху", — абнадзеіў ляснічы Васіль Чачот.Зараз пачынаецца сезон збору маліны
Дырэктар ДЛГУ "Лагойскі лясгас" Яўген Крыскевіч падзяліўся са Sputnik, што леташнія аб'ёмы ўраджаю грыбоў і ягад не навярстаць ужо, нават калі пойдуць дажджы."Ёсць жа сезоннасць — год на год не прыходзіцца, адзін ураджайны, іншы — не. Бягучы год, у любым выпадку, будзе бедным", — растлумачыў ён.А вось грыбоў, на яго думку, варта чакаць ужо праз тыдзень."Вядома, спадзяемся на перамены ў лепшы бок. Па вопыце, пасля такіх дажджоў можна праз тыдзень чакаць грыбоў. Што тычыцца ягад — чарніцы цяпер мала, яна зусім дробная і абсыпаецца. Суніцы таксама было трохі, цяпер мусіць пайсці маліна, убачым, якая будзе", — расказаў спецыяліст.
https://bel.sputnik.by/20180607/gribov-v-ehtom-godu-ne-budet-1035877801.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103065/40/1030654032_0:35:1920:1242_1920x0_80_0_0_999c7921c7626c1d61c49e2fca4c7c98.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
прырода, у беларусі, беларусь, ураджай, грыбы
прырода, у беларусі, беларусь, ураджай, грыбы
"Ціхае паляванне" пачынаецца! Грыбы з'явяцца ўжо ў бліжэйшыя дні
12:24 04.07.2018 (абноўлена: 12:40 04.07.2018) На думку спецыялістаў, грыбы ў лясах Мінскай вобласці з'явяцца ўжо праз некалькі дзён, аднак леташніх аб'ёмаў не нагнаць, нават калі будуць дажджы.
МІНСК, 4 ліп — Sputnik. У лясніцтвах Мінскага лясгаса грыбоў па-ранейшаму няма, аднак у бліжэйшыя дні ў вобласці чакаюць іх з'яўлення, распавялі Sputnik спецыялісты.
У гэтым годзе ў Беларусі былі анамальна засушлівыя май і чэрвень, з-за чаго сельгаспрадпрыемствы і лясніцтвы сутыкнуліся з праблемай зніжэння ўраджаю. Дажджы, якія прайшлі ў мінулыя выхадныя, на думку спецыялістаў, павінны некалькі выправіць сітуацыю.
У Валмянскім лясніцтве ледзь пачалі збіраць ягады, а вось наяўнасць грыбоў пакуль не правяралі — лічаць, рана.
"Мы ў лес яшчэ не хадзілі, не будзе пакуль грыбоў. Ягады толькі пайшлі, — чарніцу зараз збіраюць, — а грыбоў я яшчэ не бачыў. Можа быць, праз некалькі дзён? Дакладнай статыстыкі мы не вядзем, але, вядома, ураджай у гэтым годзе будзе менш, чым у мінулым", — распавёў ляснічы Аляксандр Фурс.
У Кайкоўскім лясніцтве дажджам рады больш за ўсё таму, што, нарэшце, абмінула небяспека пажараў. "Пажаранебяспечная абстаноўка такая была, што мы на грыбы з ягадамі асаблівай увагі не звярталі: галоўнае, каб не загарэлася нічога", — падзяліўся тутэйшы ляснічы Вячаслаў Асташонак.
На будучы ўраджай тут глядзяць аптымістычна: нейкія ягады ўжо ўдалося сабраць, а ўсё, чаго не было, яшчэ з'явіцца.
"Цяжка сказаць, ці лепш было ў мінулым годзе, усё ж па-рознаму. Тады суніцы ў нас амаль не было, а ў гэтым — валам, і добрая ягада, яна ж сонца любіць. А вось чарніца ў гэтым сезоне сухая расла, ёй вільгаці не хапала. Маліна таксама нядрэнная", — растлумачыў спецыяліст.
Доўгачаканыя грыбы, паводле яго слоў, таксама хутка з'явяцца.
"У мінулым годзе ў гэты час грыбы ўжо былі, а ў гэтым — рана пакуль, але будуць, нікуды не падзенуцца. Дажджы мінулыя дапамогуць, вядома! Пасля такіх звычайна і лезуць, калі прыпаркі будзе, то дні за тры выскачаць", — выказаў меркаванне ляснічы.
Ураджаем у Заслаўскім лясніцтве зусім незадаволеныя. "Грыбоў няма, ягад таксама. Спадзяемся, што пасля дажджоў нешта зменіцца, хоць нейкія пойдуць. А калі — у прыроды пытацца трэба", — адказалі там.
У Навасельскім лясніцтве скардзяцца на прахалоду: па словах мясцовых спецыялістаў, для павышэння ўраджайнасці павінна трохі пацяплець.
"Трэба, каб прагрэла няшмат. Грыбы заўсёды пачынаюцца пасля дажджоў, але вільгаць толькі з'явілася — дажджы ідуць фактычна ўсяго чатыры дні, кардынальных перамен у прыродзе за такі невялікі час не будзе. Хаця, думаю, сітуацыя будзе мяняцца да лепшага: пакуль у лесе зусім трохі грыбоў, але нейкая іх колькасць неўзабаве з'явіцца, пацярпіце крыху", — абнадзеіў ляснічы Васіль Чачот.
Зараз пачынаецца сезон збору маліны
Дырэктар ДЛГУ "Лагойскі лясгас" Яўген Крыскевіч падзяліўся са Sputnik, што леташнія аб'ёмы ўраджаю грыбоў і ягад не навярстаць ужо, нават калі пойдуць дажджы.
"Ёсць жа сезоннасць — год на год не прыходзіцца, адзін ураджайны, іншы — не. Бягучы год, у любым выпадку, будзе бедным", — растлумачыў ён.
А вось грыбоў, на яго думку, варта чакаць ужо праз тыдзень.
"Вядома, спадзяемся на перамены ў лепшы бок. Па вопыце, пасля такіх дажджоў можна праз тыдзень чакаць грыбоў. Што тычыцца ягад — чарніцы цяпер мала, яна зусім дробная і абсыпаецца. Суніцы таксама было трохі, цяпер мусіць пайсці маліна, убачым, якая будзе", — расказаў спецыяліст.