Беларусы збіраюць подпісы за пераклад мульцікаў "Калыханкі" на родную мову

© PexelsКінапраектар, архіўнае фота
Кінапраектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Падпісанты абураюцца, што ў праграме амаль што не паказваюць мультфільмы на беларускай мове.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Збор подпісаў за пераклад мульцікаў "Калыханкі" распачаўся ў Беларусі.

Кінапраектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Гісторыя рыбкі Поньё: мульцік Хаяа Міядзакі агучылі па-беларуску

Падпісанты абураюцца, што ў адзінай беларускамоўнай праграме для дзяцей не паказваюць мультфільмы на беларускай мове.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму, хацелі б чуць беларускую мову ад пачатку і да канца праграмы.

Зварот плануецца накіраваць у Белтэлерадыёкампанію. Падпісанты "патрабуюць неадкладна забяспечыць агучванне ці дубляж на беларускую мову ўсіх без выключэння мультфільмаў, якія дэманструюцца ў праграме "Калыханка".

На гэты момант петыцыю падпісалі ўжо 126 чалавек.

Стужка навiн
0