Першы беспілотны БелАЗ амаль што гатовы

© Photo : БелАЗБелАЗ-75710
БелАЗ-75710 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускае прадпрыемства ў Жодзіне распрацавала беспілотны кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 130 тон.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Першы беспілотны БелАЗ, які здольны падняць 130 тон, амаль што гатовы, паведаміў у інтэрв'ю РІА "Новости" пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка.

Канвеер ААТ БелАЗ - Sputnik Беларусь
"БелАЗ" прааналізаваў магчымасць прадаваць тэхніку за біткоіны

Паводле яго слоў, вядомае прадпрыемства ў Жодзіне гатова вырабляць беспілотныя рабатызаваныя самазвалы. Такія кар'ерныя самазвалы могуць рухацца без кіроўцы.

"Першы беспілотны кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 130 тон практычна гатовы і хутка "выедзе ў свет", — анансаваў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Беларускі аўтагігант на працягу апошніх гадоў займаецца распрацоўкай уласных тэхналагічных рашэнняў беспілотнага руху самазвалаў.

"У самазвала новы дызайн і прынцыпова іншая канцэпцыя. Рух самазвала да месца пагрузкі або разгрузкі будзе адбывацца ў цалкам аўтаматычным рэжыме дзякуючы наяўнасці высокадакладнай сістэмы вызначэння месца GPS/ГЛАНАСС", — раскрыў падрабязнасці Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, тэхналогіі, якія прымяняюцца БелАЗ, дазваляюць самазвалам працаваць у самых розных умовах надвор'я ўдзень ці ўначы.

"Новы самазвал дапаможа мінімізаваць рызыку для чалавека ў месцах са складанымі і неспрыяльнымі ўмовамі", — лічыць беларускі дыпламат.

Стужка навiн
0