МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Больш за шэсцьдзесят юных выканаўцаў і гуртоў пройдуць у пятніцу праслухоўванні ў рамках адбору прадстаўніка Беларусі на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018", перадае карэспандэнт Sputnik.
Праслухоўванне ў рамках нацыянальнага адбору прадстаўніка на дзіцячае "Еўрабачанне" праходзіць у пятніцу ў "Белтэлерадыёкампаніі".
Ужо да пачатку ў холе медыяхолдынга з'явілася вялікая чарга удзельнікаў адбору і іх настаўнікаў. Да праслухоўвання сёлета дапушчаныя 62 заяўкі — больш, чым у папярэднія гады.
Як растлумачылі ў прэс-службе "Белтэлерадыёкампаніі", апошнія два гады праслухоўванні праходзілі 45 маладых выканаўцаў і груп, у 2015-м — 41.
Заяўкі юных артыстаў у пятніцу праслухае прафесійнае журы, ужо ўвечары ў тэленавінах абвесцяць імя фіналістаў адбору.
Вялікую цікавасць да ўдзелу ў дзіцячым "Еўрабачанні" гэтага года можна патлумачыць і тым, што конкурс пройдзе ў Мінску. Беларуская сталіца прыме прэстыжнае першынство ў другі раз, у папярэдні шоу праводзілі ў рэспубліцы ў 2010 годзе.