https://bel.sputnik.by/20180706/kak-miliciya-gotovitsya-slavyanskomu-bazaru-1036419081.html
Узмацненні і даведнік па шопінгу: міліцыя рыхтуецца да "Славянскага базару"
Узмацненні і даведнік па шопінгу: міліцыя рыхтуецца да "Славянскага базару"
Sputnik Беларусь
Пачынаючы з 7 ліпеня і да заканчэння "Славянскага базару" цэнтр горада будуць узмоцнена патруляваць, а міграцыйная служба стане кансультаваць кругласутачна. 06.07.2018, Sputnik Беларусь
2018-07-06T14:54+0300
2018-07-06T14:54+0300
2023-04-18T10:07+0300
у беларусі
грамадства
віцебск
уус віцебскай вобласці
славянскі базар у віцебску
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102418/69/1024186934_0:308:3000:1996_1920x0_80_0_0_391f753cf5a93a9c7428def4ec76f232.jpg
ВІЦЕБСК, 6 ліп — Sputnik. Рыхтавацца да "Славянскага базару — 2018" УУС Віцебскага аблвыканкама пачало адразу пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю, і таму ў гэтым годзе з'явяцца цікавыя новаўвядзенні, якія павінны спадабацца гасцям і жыхарам горада, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.Ахова і інфармацыя"Мы аналізуем сваю працу на кожным фестывалі і глядзім, што можам палепшыць. Напрыклад, у мінулым годзе больш за 90% гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару", якія звярталіся да нашых патрульных, проста хацелі даведацца, дзе знаходзіцца абменны пункт, кафэ, або атрымаць іншую інфармацыю", — дадала Шкуратава.Таму ў патрулі, што будуць дзяжурыць у фестывальнай зоне, уключаць міліцыянераў, якія жывуць у гэтых раёнах і добра іх ведаюць: яны змогуць адразу ж даць прыезджым вычарпальную інфармацыю. Уключаць у склад патрулёў і жанчын, якія змогуць растлумачыць, дзе лепш заняцца шопінгам.Для замежных грамадзян арганізуюць дадатковыя дзяжурствы супрацоўнікаў Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС. З 08:00 да 19:00 замежнікі змогуць прыйсці на прыём асабіста, а з шасці гадзін вечара і да васьмі раніцы для іх будзе працаваць "гарачая лінія" па тэлефоне: 60-34-81.Акрамя таго, можна будзе атрымаць кругласутачную анлайн кансультацыю, напісаўшы на электронны адрас ugim_uvd_vitebsk@tut.by, прычым спецыялісты службы адкажуць адразу ж. У мінулым годзе, паводле слоў Шкуратавай, гэтай паслугай скарысталася некалькі дзесяткаў чалавек.А з 7 па 19 ліпеня рэгістрацыя замежных грамадзян у аддзяленнях па грамадзянстве і міграцыі будзе праводзіцца з васьмі раніцы і да васьмі вечара.Спецыяльныя пункты пропускуЯк і ў мінулыя гады, на дапамогу віцебскім міліцыянерам прыедуць калегі з іншых рэгіёнаў краіны. Яны ўзмоцняць патрулі і дапамогуць ажыццяўляць пропуск гледачоў на канцэрты."На пунктах пропуску супрацоўнікі міліцыі будуць апранутыя ў грамадзянскую вопратку і сінія камізэлькі з надпісам "Бяспека". Мы гэта робім не першы год, каб жыхары і госці горада адчувалі сябе камфортна", — распавяла афіцыйны прадстаўнік.У мінулым годзе з'явіліся адмысловыя пункты пропуску на канцэрты для "асаблівай катэгорыі грамадзян": ветэранаў ВАВ, інвалідаў, цяжарных жанчын, бацькоў ці законных прадстаўнікоў з малалетнімі дзецьмі. На сёлетнім "Славянскім базары" яны з'явяцца зноў, паколькі цалкам сябе апраўдалі. Шкуратава дадала, што на ўсіх КПП будзе весціся відэаздымка і "фіксацыя правапарушэнняў".У 500-метровай зоне вакол Летняга амфітэатра і іншых фестывальных пляцовак будзе дазволены продаж алкаголю і піва, вырабленых толькі арганізацыямі — партнёрамі "Славянскага базару" з выкарыстаннем таварнага знака фестывалю.У цэнтры горада павялічаць шчыльнасць нарадаў: па словах Вольгі Шкуратавай, яны будуць звяртаць увагу на стан грамадзян і, калі спатрэбіцца, дастаўляць іх дадому альбо перадаваць сваякам, а пры моцным ап'яненні — медыцынскім работнікам."У раёнах грамадскага харчавання супрацоўнікі ППС будуць несці службу кругласутачна. У цэлым, забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху будзе арганізавана па адпрацаванай ў папярэднія гады схеме", — запэўніла Шкуратава.І дадала, што за ўвесь час працы ў міліцыі яна не памятае буйных НЗ падчас правядзення "Славянскага базару". І віцебскія праваахоўнікі зробяць усё магчымае, каб у гэтым годзе свята прайшло так жа спакойна і парадавала гасцей і жыхароў горада.
віцебск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2018
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102418/69/1024186934_179:0:2842:1997_1920x0_80_0_0_e9948c87cb2f4fa68d7cd83c51f686dd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, грамадства, віцебск, уус віцебскай вобласці, славянскі базар у віцебску, бяспека
у беларусі, грамадства, віцебск, уус віцебскай вобласці, славянскі базар у віцебску, бяспека
Узмацненні і даведнік па шопінгу: міліцыя рыхтуецца да "Славянскага базару"
14:54 06.07.2018 (абноўлена: 10:07 18.04.2023) Пачынаючы з 7 ліпеня і да заканчэння "Славянскага базару" цэнтр горада будуць узмоцнена патруляваць, а міграцыйная служба стане кансультаваць кругласутачна.
ВІЦЕБСК, 6 ліп — Sputnik. Рыхтавацца да "Славянскага базару — 2018" УУС Віцебскага аблвыканкама пачало адразу пасля заканчэння мінулагодняга фестывалю, і таму ў гэтым годзе з'явяцца цікавыя новаўвядзенні, якія павінны спадабацца гасцям і жыхарам горада, паведаміла Sputnik афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава.
"Мы аналізуем сваю працу на кожным фестывалі і глядзім, што можам палепшыць. Напрыклад, у мінулым годзе больш за 90% гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару", якія звярталіся да нашых патрульных, проста хацелі даведацца, дзе знаходзіцца абменны пункт, кафэ, або атрымаць іншую інфармацыю", — дадала Шкуратава.
Таму ў патрулі, што будуць дзяжурыць у фестывальнай зоне, уключаць міліцыянераў, якія жывуць у гэтых раёнах і добра іх ведаюць: яны змогуць адразу ж даць прыезджым вычарпальную інфармацыю. Уключаць у склад патрулёў і жанчын, якія змогуць растлумачыць, дзе лепш заняцца шопінгам.
Для замежных грамадзян арганізуюць дадатковыя дзяжурствы супрацоўнікаў Упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС. З 08:00 да 19:00 замежнікі змогуць прыйсці на прыём асабіста, а з шасці гадзін вечара і да васьмі раніцы для іх будзе працаваць "гарачая лінія" па тэлефоне: 60-34-81.
Акрамя таго, можна будзе атрымаць кругласутачную анлайн кансультацыю, напісаўшы на электронны адрас ugim_uvd_vitebsk@tut.by, прычым спецыялісты службы адкажуць адразу ж. У мінулым годзе, паводле слоў Шкуратавай, гэтай паслугай скарысталася некалькі дзесяткаў чалавек.
А з 7 па 19 ліпеня рэгістрацыя замежных грамадзян у аддзяленнях па грамадзянстве і міграцыі будзе праводзіцца з васьмі раніцы і да васьмі вечара.
Спецыяльныя пункты пропуску
Як і ў мінулыя гады, на дапамогу віцебскім міліцыянерам прыедуць калегі з іншых рэгіёнаў краіны. Яны ўзмоцняць патрулі і дапамогуць ажыццяўляць пропуск гледачоў на канцэрты.
"На пунктах пропуску супрацоўнікі міліцыі будуць апранутыя ў грамадзянскую вопратку і сінія камізэлькі з надпісам "Бяспека". Мы гэта робім не першы год, каб жыхары і госці горада адчувалі сябе камфортна", — распавяла афіцыйны прадстаўнік.
У мінулым годзе з'явіліся адмысловыя пункты пропуску на канцэрты для "асаблівай катэгорыі грамадзян": ветэранаў ВАВ, інвалідаў, цяжарных жанчын, бацькоў ці законных прадстаўнікоў з малалетнімі дзецьмі. На сёлетнім "Славянскім базары" яны з'явяцца зноў, паколькі цалкам сябе апраўдалі. Шкуратава дадала, што на ўсіх КПП будзе весціся відэаздымка і "фіксацыя правапарушэнняў".
У 500-метровай зоне вакол Летняга амфітэатра і іншых фестывальных пляцовак будзе дазволены продаж алкаголю і піва, вырабленых толькі арганізацыямі — партнёрамі "Славянскага базару" з выкарыстаннем таварнага знака фестывалю.
У цэнтры горада павялічаць шчыльнасць нарадаў: па словах Вольгі Шкуратавай, яны будуць звяртаць увагу на стан грамадзян і, калі спатрэбіцца, дастаўляць іх дадому альбо перадаваць сваякам, а пры моцным ап'яненні — медыцынскім работнікам.
"У раёнах грамадскага харчавання супрацоўнікі ППС будуць несці службу кругласутачна. У цэлым, забеспячэнне грамадскага парадку і бяспекі дарожнага руху будзе арганізавана па адпрацаванай ў папярэднія гады схеме", — запэўніла Шкуратава.
І дадала, што за ўвесь час працы ў міліцыі яна не памятае буйных НЗ падчас правядзення "Славянскага базару". І віцебскія праваахоўнікі зробяць усё магчымае, каб у гэтым годзе свята прайшло так жа спакойна і парадавала гасцей і жыхароў горада.