Матчы Чэмпіянату свету паглядзелі больш за 2,8 мільёна беларусаў

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкГульцы зборнай Расіі і гульцы зборнай Егіпта ў матчы групавога этапу ЧС
Гульцы зборнай Расіі і гульцы зборнай Егіпта ў матчы групавога этапу ЧС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самую вялікую цікавасць у беларускіх гледачоў сярод матчаў, якія ўжо прайшлі, выклікала гульня паміж Егіптам і Расіяй.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Тэлетрансляцыі матчаў Чэмпіянату свету па футболе з 14 па 24 чэрвеня на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 2" паглядзелі 2,862 мільёна чалавек, паведамілі Sputnik у прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Валерый Максімчык - Sputnik Беларусь
Есці можна, але навошта? Беларус зрабіў піцу з партрэтам трэнера зборнай РФ

Чэмпіянат свету па футболе праходзіць у гэтыя дні ў Расіі. Усе матчы мундыялю ў рэспубліцы паказваюць тэлеканалы "Беларусь 5" і "Беларусь 2". Белтэлерадыёкампанія распавяла пра рэйтынгі тэлеглядзення гульняў, якія прайшлі з 14 па 24 чэрвеня.

"Паводле дадзеных ТАА "АМГ-Кансалт"/"Рэальнае вымярэнне", за перыяд з 14 па 24 чэрвеня на двух тэлеканалах медыяхолдынга — "Беларусь 5" і "Беларусь 2"- Чэмпіянат свету паглядзелі 2862 тыс. чалавек (40,7% гарадскога насельніцтва Беларусі ва ўзросце старэй 4 гадоў)", — распавялі ў медыяхолдынгу.

Як адзначылі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, найбольшую цікавасць у гледачоў выклікаў матч паміж зборнымі камандамі Расіі і Егіпта, які адбыўся 19 чэрвеня. Аўдыторыя гэтага матчу склала больш за мільён чалавек.

"За азначаны перыяд у топ-5 таксама ўвайшлі матчы: Расія — Саўдаўская Аравія (ахоп аўдыторыі — 760 тысяч) і Партугалія — Іспанія (714 тысяч) з рэйтынгам 4,4% і доляй 16,9% і 14,6% адпаведна, Іран — Іспанія (ахоп аўдыторыі — 850 тысяч, рэйтынг — 4,2%, доля — 13,7%) і Германія — Швецыя (ахоп аўдыторыі — 642 тысячы, рэйтынг — 3,9%, доля — 15%)", — адзначылі ў медыяхолдынгу.

Шмат праглядаў і ў старонак сайта Белтэлерадыёкампаніі, звязаных з Чэмпіянатам: больш за 2,3 мільёна праглядаў за першыя дзесяць дзён ЧС.

"Актыўна беларускія заўзятары падтрымліваюць каманду зборнай Расіі. Пікі праглядаў прыйшліся на стартавы матч дружыны Станіслава Чарчэсава са зборнай Саудаўскай Аравіі, а таксама на дзень гульні са зборнай Егіпта (158 тысяч і 254 тысячы адпаведна). Агляды вострых момантаў названых матчаў сабралі найбольшую колькасць праглядаў і на YouTube-канале "Беларусь 5" (77 і 65 тысяч)", — удакладнілі ў Белтэлерадыёкампаніі.

Агляды матчаў і дзённікі чэмпіянату на YouTube-канале "Беларусь 5" у перыяд з 14 чэрвеня па 4 ліпеня паглядзелі 2,620 мільёна карыстальнікаў. З пачатку правядзення чэмпіянату ў канала 13 тысяч новых падпісчыкаў, а відэа атрымалі больш за 25 тыс. адзнак "падабаецца".

"Высокую цікавасць у інтэрнэт-карыстальнікаў таксама выклікае інфармацыя аб каментатарах тэлеканала "Беларусь 5", якія працуюць на трансляцыях чэмпіянату", — заключылі ў медыяхолдынгу.

Чэмпіянат свету па футболе будзе доўжыцца ў Расіі да 15 ліпеня. Расійская зборная, за якую актыўна заўзеюць беларусы, выступіць у чвэрцьфінальным матчы ўжо 7 ліпеня — супраць каманды з Харватыі.

Стужка навiн
0