МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Грамадзяне Кітая змогуць вучыцца ў магістратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Магчымасць навучання кітайскіх студэнтаў у магістратуры БДУ прадстаўнікі ўніверсітэта абмеркавалі з дэлегатамі Хэнаньскага ўніверсітэта (КНР) у рамках іх візіту ў ВНУ.
Былі разгледжаны пытанні па пашырэнню супрацоўніцтва: у прыватнасці, кітайскі бок цікавіла падрыхтоўка магістарскіх кадраў у галіне IT-сферы, матэматыкі, фізікі і хіміі.
Па словах прадстаўнікоў БДУ, навучанне ў магістратуры кітайскіх грамадзян можа ажыццяўляцца як па праграмах другой ступені навучання БДУ, так і на базе сумеснай магістратуры.
Рэктар БДУ Андрэй Кароль, адзначаючы каштоўнасць партнёрства ў галіне адукацыі, падкрэсліў, што любая ініцыятыва патрабуе ўважлівага вывучэння і аналізу. У выніку было прынята рашэнне прызначыць адказных асоб па далейшым курыраванні пытанняў.
Супрацоўніцтва БДУ і Хэнаньскага ўніверсітэта пачалося ў 1991 годзе. У рамках дзеючых пагадненняў адбываюцца акадэмічныя абмены: у бягучым навучальным годзе на такіх умовах для навучання ў Хэнаньскі ўніверсітэт было накіравана 13 студэнтаў БДУ і прынята 5 навучэнцаў з Кітая. А ў рамках сумеснай адукацыйнай праграмы на спецыяльнасці "Журналістыка" (напрамак — аўдыёвізуальная журналістыка) у БДУ навучаецца 38 кітайскіх студэнтаў.