Традыцыйны абрад святкавання Купалля з варожбамі на нарачонага, карагодамі, пошукам квітнеючай папараці і ачышчэннем агнём прайшоў на Аўгустоўскім канале ўвечары 6 чэрвеня. Як ён прайшоў, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Свята Івана Купалы з захаваннем старажытных славянскіх абрадаў праходзіла на полі ў вёсцы Чарток побач з Аўгустоўскім каналам.
"Мы вырашылі вярнуцца да вытокаў славянскай культуры і паказаць абрады, якія праводзілі ў купальскую ноч нашы продкі, акунуцца ў атмасферу радасці і весялосці", — распавяла арганізатар свята, мастацкі кіраўнік Гарадзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Любоў Ганевіч.
Паводле яе слоў, нашы продкі верылі, што падчас свята можна ачысціцца ад усяго злога, пазбавіцца ад негатыву. Тут дапамагалі і актыўныя гульні, падчас якіх людзі зараджаліся пазітывам на ўвесь год, і агонь вогнішча, якому заўсёды надавалі магічную сілу.
Свята Купалля ўмоўна падзялілі на некалькі пляцовак. На адной дзяўчыны і жанчыны зладзілі купальскі дзявочнік — плялі вянкі, запляталі косы, варажылі на суджанага і спявалі купальскія песні. Іншая пляцоўка з маладзецкімі забавамі больш даспадобы была мужчын. Самым вясёлым конкурсам сталі крапіўныя баі — камандныя і парныя. Мужчыны хвасталі адзін аднаго вялікімі венікамі з бярозавых і крапіўных галінак і вызначалі, хто самы ўстойлівы.
Сапраўднай прыгодай стаў пошук квітнеючай папараці. Для праўдападобнасці арганізатары схавалі сярод хмызняку яркую кветку, паабяцаўшы, што ў таго, хто яе знойдзе, споўніцца самае запаветнае жаданне.
Пасля карагодаў ля вогнішча ўсе накіраваліся да вады. Сюды прынеслі вялікую плеценую з папараці і дубовых і бярозавых галінак Ляльку Купалу. Але яе не спалілі, як пудзіла Масленіцы, а з песнямі тройчы акунулі ў ваду. Пасля дзяўчаты апусцілі вянкі з запаленымі на іх свечкамі.
![Жанчыны зладзілі майстар-клас па пляценні вянкоў для юных дзяўчат. Жаночыя вянкі плялі з кветак, галінак бярозы і папараці, мужчынскія - з дубовых галінак, якія сімвалізуюць сілу. Жанчыны зладзілі майстар-клас па пляценні вянкоў для юных дзяўчат. Жаночыя вянкі плялі з кветак, галінак бярозы і папараці, мужчынскія - з дубовых галінак, якія сімвалізуюць сілу. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/22/1036432213_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_5fba4d4078a2675b88a7fca1514db86c.jpg)
![Мужчыны рыхтавалі галінкі папараці, каб зрабіць адзін з галоўных атрыбутаў свята - вялікую ляльку Купала. Мужчыны рыхтавалі галінкі папараці, каб зрабіць адзін з галоўных атрыбутаў свята - вялікую ляльку Купала. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/23/1036432377_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_51e774de156b39fe58cc9dc8de31cb90.jpg)
![Побач усім жадаючым прапаноўвалі пакаштаваць Нагаворнае зелле. Калі мужчына яго вып'е, то ад дам у яго адбою не будзе, калі жанчына - зачаруе ўсіх мужчын сваім поглядам магічным. Побач усім жадаючым прапаноўвалі пакаштаваць Нагаворнае зелле. Калі мужчына яго вып'е, то ад дам у яго адбою не будзе, калі жанчына - зачаруе ўсіх мужчын сваім поглядам магічным. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/24/1036432438_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_10e5249e274fd175167003b4b8956ce3.jpg)
![Юныя прыгажуні наладзілі конкурс па пляценні кос. Юныя прыгажуні наладзілі конкурс па пляценні кос. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/24/1036432499_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_0e99537594b91bd11bb5adb3927f0a95.jpg)
![Кожны жадаючы мог пакаштаваць гарбату з раслін, сабраных у леташнюю купальскую ноч. Кожны жадаючы мог пакаштаваць гарбату з раслін, сабраных у леташнюю купальскую ноч. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/25/1036432578_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_b546bd96d8d36ec63f32e6af24735d74.jpg)
![Абрадавая гульня-карагод Явар. Абрадавая гульня-карагод Явар. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/26/1036432645_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_be3f6afa9749794a8e502ffad397b6a1.jpg)
![Музыкі гралі на старажытных інструментах. Музыкі гралі на старажытных інструментах. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/27/1036432757_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_bbfc7fded54378b778dabe5e8bd57c05.jpg)
![Навучыцца танцаваць старадаўнія купальскія танцы мог кожны жадаючы. Навучыцца танцаваць старадаўнія купальскія танцы мог кожны жадаючы. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/28/1036432876_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_ea03bcbcc75c7cec05d74be460276220.jpg)
![Каб паваражыць на нарачонага, дзяўчына павінна сама сплесці вянок, яго нельга звязваць ніткамі. Каб паваражыць на нарачонага, дзяўчына павінна сама сплесці вянок, яго нельга звязваць ніткамі. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/29/1036432939_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_a7cf3e4f67012ef3d4f039da8d50746a.jpg)
![Хлопцы зладзілі крапіўныя баі, падчас якіх хвасталі адзін аднаго венікамі з бярозы і крапівы. Прайграў той, хто першым адпусціць слуп. Хлопцы зладзілі крапіўныя баі, падчас якіх хвасталі адзін аднаго венікамі з бярозы і крапівы. Прайграў той, хто першым адпусціць слуп. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/30/1036433001_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_46ba8fdcdc83d07303cb7dd390849b86.jpg)
![Дзяўчыну з самай доўгай касой назвалі Купалінкай свята, яна выбірала, каму з імяніннікаў вечара ўручыць торт. Дзяўчыну з самай доўгай касой назвалі Купалінкай свята, яна выбірала, каму з імяніннікаў вечара ўручыць торт. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/30/1036433064_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_670cab835c0adb8832ecdbb3f1e1a649.jpg)
![Удзельнікі абраду былі ў народных строях, спявалі задорныя песні. Удзельнікі абраду былі ў народных строях, спявалі задорныя песні. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/32/1036433246_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_4a3d5136d3a45a539f6a886342a51663.jpg)
![Абавязковая частка свята - танцы каля агню. Абавязковая частка свята - танцы каля агню. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/33/1036433312_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_ca0b6f95f2702a9bbb9147788dd471b4.jpg)
![Кожны ў гэты вечар павінен быў павадзіць карагод вакол купальскага вогнішча. Згодна са старажытнымі павер'ямі, полымя праганяе нячысцікаў і ачышчае ад усяго дрэннага, што назапасілася за мінулы год. Кожны ў гэты вечар павінен быў павадзіць карагод вакол купальскага вогнішча. Згодна са старажытнымі павер'ямі, полымя праганяе нячысцікаў і ачышчае ад усяго дрэннага, што назапасілася за мінулы год. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/33/1036433381_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_eb3ab2450563c0bb3e083d6d91a17c68.jpg)
![Зялёнае пудзіла лялькі Купалы не спальвалі, а акуналі ў рэчцы і прасілі выканаць самыя запаветныя жаданні. Зялёнае пудзіла лялькі Купалы не спальвалі, а акуналі ў рэчцы і прасілі выканаць самыя запаветныя жаданні. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/35/1036433522_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_87e06fc307c088644d424c736b6e5105.jpg)
![Пускаць вянкі на ваду павінны толькі дзяўчаты. Пускаць вянкі на ваду павінны толькі дзяўчаты. - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103643/35/1036433583_0:0:5184:3456_600x0_80_0_1_ef452f85c9ad9acf1ad9273097839178.jpg)