МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Некаторыя цэнтральныя вуліцы Мінска будуць часткова перакрытыя ў нядзелю, 8 ліпеня, паведамілі Sputnik ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Змяненні звязаны з правядзеннем міжнароднага велапрабегу Ride4women, прысвечанага барацьбе з анкалагічнымі захворваннямі ў жанчын.
Калона з удзельнікамі акцыі стартуе ад вуліцы Каліноўскага ў 10:30, далей пройдзе па праспекце Незалежнасці, вуліцы Леніна і праспекце Пераможцаў.
Велапрабег Ride4women праводзіцца з 2014 года. У гэтым годзе акцыя стартавала 2 ліпеня ў Таліне. У нядзелю, 8 ліпеня, яна ўпершыню пройдзе праз Мінск і завершыцца 15 ліпеня ў Вене.
Спаборніцтвы па трыятлоне
Акрамя таго, рух транспартных сродкаў па праспекце Пераможцаў заўтра, 8 ліпеня, таксама будзе абмежаваны з 10:00 да 12:30 і з 14:00 да 19:00. Абмежаванні закрануць ўчастак ад вуліцы Нарачанскай да МКАД у сувязі са спаборніцтвамі па трыятлоне "Волатфэст 2018".
Рух па праспекце Пераможцаў з боку МКАД у напрамку вуліцы Нарачанскай у перыяд правядзення спаборніцтваў будзе ажыццяўляцца ў штатным рэжыме.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць інфармацыю аб абмежаванні руху пры выбары маршруту.