МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне 2018" вызначаны па выніках праслухванняў прэтэндэнтаў у Белтэлерадыёкампаніі.
Удзельнічаць у адборы на дзіцячае "Еўрабачанне" сёлета захацелі больш за 60 маладых выканаўцаў і груп. Адбіралі фіналістаў прадстаўнікі прафесійнага журы, праслухоўвання прэтэндэнтаў адбыліся ў Белтэлерадыёкампаніі.
Па выніках праслухванняў прафесійнае журы вызначылася з фіналістамі адбору. Так, за пуцёўку на дзіцячае "Еўрабачанне" ад Беларусі ў бягучым годзе будуць змагацца:
- Арцём Скораль (Ашмяны, Гродзенская вобласць), песня "Улыбнись"
- Лізавета Мея (Жодзіна, Мінская вобласць), песня "Зорка"
- Марыя Гулевіч (Мінск), песня "Остров Чикарум"
- Даніэль Алекс Ястрэмскі (Мінск), песня "Time"
- Ангеліна Ярашчук (Мінск), песня "Feeling Good"
- Гурт "Мята" (Мінск), песня "Однажды"
- Мікіта Бялько (Мінск), песня "Не предай"
- Марыя Жыліна (Мінск), песня "Welcome To My Belarus"
- Яраслаў Саколікаў (Мінск), песня "Мир на земле"
- Вакальны гурт "Мonkey Tops" (Мінск), песня "На стиле"
Дата правядзення фіналу нацыянальнага адбору яшчэ не абвешчаная арганізатарамі. Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні 2018" будуць вызначаць як члены прафесійнага журы, так і тэлегледачы.
Дзіцячае "Еўрабачанне" адбудзецца 25 лістапада ў Мінску. Беларусь ужо актыўна рыхтуецца да правядзення маштабнага шоу — Белтэлерадыёкампанія знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Еўрапейскім вяшчальным саюзам, ужо вызначана месца правядзення, а таксама слоган і лагатып конкурсу.