Лукашэнка на Купалле: з радасцю і гонарам прыязджаю на сваю малую радзіму

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў фотабанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Па словах прэзідэнта, сувязь народаў Беларусі, Расіі і Украіны заўсёды будзе вышэй за палітычныя інтарэсы і амбіцыі.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў у суботу свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў").

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што "ў гэтую ноч мы асабліва адчуваем сакральную сувязь з роднай зямлёй, продкамі і адзін з адным". На думку прэзідэнта, Купалле — свята, якое нагадвае аб простых чалавечых радасцях, ацаніць якія можна, толькі замарудзіўшы свой звыклы рытм.

"І як бы ні склаўся наш лёс, куды б ні закінула, нам жыццёва неабходна вяртацца да вытокаў", — сказаў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што з вялікім хваляваннем, пачуццём радасці і гонару прыязджае на сваю малую радзіму.

"Для мяне гэты край заўсёды будзе асаблівым. Але такім жа важным і дарагім сэрцу, як любы іншы куток маёй Беларусі — дзіўнай, прыгожай, з добрым, працавітым і гасцінным народам", — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка дзяржавы, фестываль задумваўся як свята, якое аб'ядноўвае суседзяў. Лукашэнка адзначыў, што сувязь народаў Беларусі, Расіі і Украіны заснаваная "на агульнай векавой гісторыі, звычаях і традыцыях, заўсёды будзе вышэй любых палітычных інтарэсаў і амбіцый".

Беларускі лідар канстатаваў, што сувязі славянскага сваяцтва стагоддзямі выпрабоўваліся на трываласць.

"І там, дзе ў розныя часы палітыкі і дзяржаўныя дзеячы абрывалі гэтыя ніткі, народ ўздымаў іх і знаходзіў шлях адзін да аднаго, застаючыся верным закліку сэрца і крыві", — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі