Зборная Расіі саступіла Харватыі па пенальці ў 1/4 фіналу ЧС

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкГульцы зборнай Расіі пасля паражэння ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе
Гульцы зборнай Расіі пасля паражэння ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету па футболе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскія футбалісты змагаліся да апошніх секунд паядынку, але ў серыі 11-метровых удараў больш паспяховымі аказаліся харваты.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Зборная Расіі саступіла камандзе Харватыі ў серыі пенальці ў чвэрцьфінальным матчы Чэмпіянату свету па футболе.

Асноўны час паядынку, які адбыўся ў Сочы, завяршыўся з лікам 1:1. У першым тайме лік адкрыў Дзяніс Чэрышэў, затым роўнасць аднавіў харват Андрэй Крамарыч.

У другім тайме заўзятары не ўбачылі забітых мячоў.

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкФутбалісты зборнай Расіі пасля паражэнне ў чвэрцьфінале
Футболисты сборной России после поражения в четвертьфинале - Sputnik Беларусь
Футбалісты зборнай Расіі пасля паражэнне ў чвэрцьфінале

У дадатковы час каманды абмяняліся яшчэ па адным голе. Спачатку вызначыўся футбаліст з Харватыі Дамагой Віда. Затым лік зраўняў Марыё Фернандэс.

У серыі пасляматчавых пенальці ўдача была на баку футбалістаў з Харватыі. Свае спробы ў расіян не рэалізавалі Фёдар Смолаў і Фернандэс, у харват — Матэа Кавачыч.

© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкМатэа Кавачыч (Харватыя) і варатар Ігар Акінфееў (Расія)
Матео Ковачич (Хорватия) и вратарь Игорь Акинфеев (Россия) - Sputnik Беларусь
Матэа Кавачыч (Харватыя) і варатар Ігар Акінфееў (Расія)

Паўабаронца зборнай Харватыі Лука Модрыч быў прызнаны найлепшым гульцом матчу.

Для зборнай Расіі выхад у чвэрцьфінал — лепшы вынік у гісторыі на чэмпіянатах свету.

Каманда Харватыі ў паўфінале сустрэнецца з Англіяй, якая 7 ліпеня выйграла ў шведаў. Сустрэча адбудзецца 11 ліпеня на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".

Стужка навiн
0