МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Рэдкае атмасферная з'ява назіралася ў Беларусі ў ноч на панядзелак: здымкамі серабрыстых аблокаў актыўна дзеляцца карыстальнікі сацыяльных сетак.
На серабрыстыя аблокі звярнулі ўвагу суайчыннікі з розных частак Беларусі: прыгажосць публікавалі ў Instagram як жыхары Гродна, так і мінчане.
Атмасферная з'ява лічыцца даволі рэдкай: сустрэць такія аблокі можна толькі тады, калі ніжнія пласты атмасферы знаходзяцца ў цені, а сонца асвятляе іх з-за гарызонту, надаючы серабрыстае свячэнне.
Серабрыстыя аблокі лічацца самымі высокімі і халоднымі: фармуюцца пры тэмпературы ніжэй —140 градусаў і размяшчаюцца на вышыні каля 90 кіламетраў. Назіраюцца ў канцы вясны або пачатку лета.