Галоўная тэма абмеркавання — першы выйграны Эдуардам Ханком суд аб кампенсацыі нанесенай яму тэлеканалам АНТ маральнай шкоды: гісторыя праблемы, як адбывалася судовае паседжанне, а таксама якія могуць быць наступствы і хто яшчэ рызыкуе паўстаць перад судом.
Падставай для судовага разбіральніцтва стаў "Вечар памяці народнага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Ціхановіча "Жыццё — цудоўнае імгненне ", які прайшоў у лютым 2017 года ў Палацы Рэспублікі. Канцэрт быў зняты тэлеканалам АНТ і паказаны ў эфіры, таксама яго запіс быў размешчаны на афіцыйным канале АНТ у YouTube. У канцэрце прагучалі чатыры кампазіцыі на музыку Ханка, аднак яго імя не было згадана, за што кампазітар запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды.
Поўную версію размовы з кампазітарам Эдуардам Ханком ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.