Вядомы беларускі калясачнік Аўдзевіч скокнуў з парашутам з трохкіламетровай вышыні. Скачок ён прысвяціў сваёй каханай, якая жыве ў Германіі.
"Мой першы скачок. І тое, што я на калясцы — так нават, напэўна, і прышпільней. Тут галоўнае — не баяцца Google Maps", — пракаментаваў ён свой учынак.
31-гадовы мінчанін Аўдзевіч з'яўляецца адным з самых вядомых калясачнікаў Беларусі. Папулярнасць ён набыў дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі і падарожжу на хэндбайку па Еўропе, падчас якога ён праехаў чатыры тысячы кіламетраў.