Яшчэ адзін беларускі хакеіст атрымаў расійскае грамадзянства

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкБылы гулец ХК "Северсталь" Мікалай Стасенка (злева)
Былы гулец ХК Северсталь Мікалай Стасенка (злева) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стасенка абараняў колеры беларускай зборнай на пяці чэмпіянатах свету і Алімпіядзе-2010.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Беларускі хакеіст Мікалай Стасенка, які заключыў кантракт з падмаскоўным "Віцязем", атрымаў расійскае грамадзянства, паведамляецца на сайце клуба.

Стасенка перайшоў у "Віцязь" з чарапавецкай "Северсталі", дзе ён быў капітанам, 20 чэрвеня. Тэрмін дамовы не ўдакладняецца.

На сваім сайце "Віцязь" апублікаваў відэапрэзентацыю 31-гадовага Стасенкі. У графе "грамадзянства" указана Расія.

Стасенка абараняў колеры "Северсталі" з сезона-2011/12. Таксама хакеіст выступаў у КХЛ за хабараўскі "Амур". Усяго ў лізе Стасенка правёў 348 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах і плэй-оф, у якіх набраў 43 (10 + 33) ачкі.

Абаронца выступаў у складзе зборнай Беларусі на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы. Гуляў на пяці чэмпіянатах свету (2010, 2011, 2012, 2014 і 2015).

Нагадаем, у чэрвені беларускі абаронца Ілля Шынкевіч атрымаў расійскі пашпарт і перайшоў у "Віцязь".

Стужка навiн
0