МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Моцныя ліўні, навальніцы і вецер чакаюцца ў другой палове дня 12 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі, паведамілі ў Белгідрамеце.
"Сёння, 12 ліпеня, у перыяд з 13 да 21 гадзіны па заходняй палове, а на працягу сутак 13 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, месцамі пры навальніцах моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с", — распавялі у Белгідрамеце.
Сегодня, 12 июля, по западу страны, а завтра во многих районах нас ожидают грозы. При грозах ветер, град. Берегите себя, телефон спасения — 112.
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) 12 июля 2018 г.
Суразмоўцы агенцтва дадалі, што ў пятніцу надвор'е пагоршыцца — удзень у асобных раёнах чакаецца град.
У Мінску сёння ўвечары, з 19:00 да 23:00, па прагнозах сіноптыкаў, будзе навальніца.
"На працягу сутак 13 ліпеня навальнічная абстаноўка захаваецца, месцамі па горадзе чакаюцца моцныя ліўні", — дадалі ў Белгідрамеце.