МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да 12 інтэрнэт-рэсурсаў, паведамляецца на сайце ведамства.
Сайты былі зачыненыя за распаўсюджанне інфармацыі аб продажы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, растлумачылі ў Мінінфарме.
Раней напачатку гэтага тыдня міністэрства інфармацыі ўжо абмежавала доступ да шэрагу сайтаў, у тым ліку медыцынскай тэматыкі, за распаўсюджанне неналежнай рэкламнай інфармацыі аб леках.
Акрамя таго, напачатку лета Мінінфарм закрыў доступ яшчэ да 19 сайтаў, 17 з іх таксама пакаралі за размяшчэнне неналежнай рэкламы.