МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Беларуска Вікторыя Азаранка і брытанец Джэймі Марэй выйшлі ў фінал міксту Уімблдонскага турніру, які праходзіць у гэтыя дні ў Лондане.
Вырашальная сустрэча адбылася ў пятніцу і доўжылася гадзіну і 20 хвілін — беларуска-брытанскі дуэт гуляў з брытанцамі Джэем Кларкам і Харыет Дарт.
Азаранка і Марэй упэўнена справіліся з супернікамі — абодва сэта завяршыліся з лікам 6:2.
Супернікі пары вызначацца па выніках сустрэчы пар Майкл Вінус (Аўстралія)/Катарына Срэботнік (Славенія) — Аляксандр Пейя (Аўстрыя) / Ніколь Мелікар (ЗША).
У бягучым годзе прызавы фонд Уімблдонскага турніру складае 34 мільёны фунтаў стэрлінгаў.