МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Паток узыходзячага паветра, які мог перарасці ў тарнада, убачылі жыхары Ліды ўвечары ў пятніцу, 13 ліпеня. Фатаграфіі "амаль тарнада" з'явіліся ў твітэр-акаўнце "Блiзкi космас".
Очевидцы: «Мощный восходящий поток вчера в Лиде, #Беларусь».
— Блізкі космас. (@nadvorie) 14 июля 2018 г.
Почти торнадо, но бог не дал ему вращения) pic.twitter.com/BKT9FSRC72
"Амаль тарнада, але Бог не даў яму кручэння" — так апісалі відавочцы незвычайную прыродную з'яву.
Магутны ўзыходзячы струмень паветра, які назіралі жыхары Ліды, заставаўся статычным, не круціўся. Калі б ён набраў сілы, а віхуры сталі закручвацца, то мог утварыцца смерч.
Тарнада, або смерч, — гэта вельмі моцны вецер, які ўтварае вертыкальны слуп паветра, нясецца па зямлі і усмоктвае ўсё, што трапляецца на шляху.