МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Дзень Саюзнай дзяржавы ў бягучым годзе прайшоў у юбілейны — 15-ы раз. Па такім выпадку для гараджан і гасцей горада падрыхтавалі нямала сюрпрызаў. Было і моднае дэфіле, і добрая акцыя для дзіцячых дамоў. Падрабязнасці — у рэпартажы Sputnik.
Кветкі памяці
Дзень Саюзнай дзяржавы пачаўся ў Віцебску з цырымоніі ўскладання кветак да манумента ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў.
На ёй можна было ўбачыць намесніка дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Мікалая Корбута, парламентарыяў Тамару Красоўскую, Людмілу Макарыну-Кібак, Андрэя Навумовіча і іншых.
Прыйшлі моладзь і ветэраны, якія ўшанавалі памяць абаронцаў радзімы хвілінай маўчання.
У пятніцу адбылася яшчэ адна добрая акцыя: парламентарыі наведалі два дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці — абодвум перадалі па ноўтбуку.
З лёгкасцю карунак
Прыемны сюрпрыз чакаў віцяблян ў мастацкім музеі. Тут прайшоў паказ калекцыі адзення з ільну, якое стварылі мясцовыя студэнты, а таксама карунак Валагодскай карункавай фабрыкі "Сняжынка".
Асаблівасць гэтых карунак заключаецца ў тым, што ствараюць іх уручную. І гасцям наглядна гэта паказалі — прайшоў майстар-клас.
Не абыйшлося і без падарункаў: дырэктар фабрыкі "Сняжынка" перадала Пастаяннаму Камітэту Саюзнай дзяржавы сувенірныя карункі ў выглядзе Сафійскага сабора ў Волагдзе. Таксама стала вядома, што калекцыя "Валагодскія карункі" прыедзе ў Мінск і абласныя гарады ўжо ў 2019 годзе.
У гасцях у Рэпіна
Наступнае мерапрыемства маглі наведаць толькі журналісты. Усіх запрасілі ў музей-сядзібу Рэпіна "Здраўнёва". Тут госці паглядзелі фотавыставу і даведаліся цікавыя факты пра жыццё вялікага мастака.
Песні пра галоўнае
Завяршыў Дзень Саюзнай дзяржавы канцэрт на сцэне Летняга амфітэатра, у якім прынялі ўдзел расійскія і беларускія зоркі — Ларыса Доліна, Ігар Нікалаеў, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў і іншыя.
Старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслаў Валодзін накіраваў удзельнікам мерапрыемства прывітанне, якое абвясціў дэпутат Андрэй Навумовіч.
"З кожным годам пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў і гасцей фестывалю, выходзячы далёка за межы славянскага свету. Гэта пераканаўча даказвае, што мастацтва не ведае межаў, можа аб'ядноўваць нас, быць ключом да міру і ўзаемаразумення", — адзначыў спікер.
"За гады існавання фестываль стаў адной з самых яркіх падзей і не толькі ў Беларусі", — сказаў Корбут. Ён таксама дадаў, што фэст мае сваіх артыстаў, якія чакаюць гэтае свята.
На мерапрыемстве былі ўручаны дыпломы ад Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, сярод узнагароджаных — беларуская артыстка Алёна Ланская.
Праца дэпутатаў Парламенцкага сходу на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску" будзе доўжыцца да 16 ліпеня. Парламентарыі ўручаць спецыяльныя прызы пераможцам Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск — 2018". Таксама плануецца наведванне шэрагу адукацыйных і прамысловых аб'ектаў Віцебскай вобласці.