Па-нашаму, па-бразільску: як у цэнтры Віцебска прайшоў фестываль самбы

© Sputnik / Павел ВурДзесяткі музыкаў прынялі ўдзел у фестывалі
Дзесяткі музыкаў прынялі ўдзел у фестывалі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як і ўсе культурныя падзеі гэтых дзён, гучны парад пад гукі бразільскіх барабанаў прайшоў у рамках "Славянскага базару".

Акцёры на хадулях, жывыя статуі, фаер-шоу і, вядома ж, прадстаўнікі чатырох школ самбы з Расіі і Беларусі адкрывалі ў Віцебску фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах".

Кароткая рэпетыцыя — яркае шэсце

Дзеля фестывалю, які ішоў каля дзвюх гадзін, перакрылі рух на адной з цэнтральных вуліц горада. Каля 60 музыкаў з чатырох школ самбы гралі віртуозна, безупынна, весела. У некаторых гледачоў нават узнікла пытанне: ці доўга рэпетавалі выканаўцы, каб так выразна і зладжана слухаць каманды дырыжора.

"Мы рэпетавалі паўтары гадзіны, можа быць, гадзіну. Ёсць пэўныя стандарты бразільскіх школ карнавальнай самбы, якія вядомыя ва ўсім свеце. І куды б чалавек ні прыехаў, калі ён ведае аснову, яму досыць трохі падвучыць мясцовыя фестывальныя брэйкі, і ўсё, ён можа спакойна граць", — распавёў Sputnik арганізатар шэсця і кіраўнік Мінскай школы бразільскіх барабанаў "Racсооn Batucada" Міхаіл Маўс.

Паводле яго слоў, кожнай школе самбы, якая ўдзельнічала ў фестывалі, трэба было вывучыць сваю частку так званых брэйкаў, якія асвойвалі за гадзіну да пачатку шэсця. Аснова ж, якую музыкі гралі, з'яўляецца стандартам вядомай усім выканаўцам запальнай музыкі.

У фестывалі прынялі ўдзел тры расійскія і адна беларуская школы самбы.

"Наша школа самбы — адзіная ў краіне. Мы выкладаем бразільскія барабаны і карнавальную самбу, якую тут выконвалі. А пачалі мы займацца самбай з першага беларуска-бразільскага урбан-арт фестывалю "Вулiца Бразiл". Тады ўбачылі гэты запальны танец і вырашылі, што будзем яго развіваць у Беларусі", — дадаў Міхаіл.

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ наступным годзе абяцаюць больш маштабнае шэсце
В следующем году обещают более масштабное шествие - Sputnik Беларусь
У наступным годзе абяцаюць больш маштабнае шэсце

Вельмі дапамаглі беларусам музыкі з Масквы, якія падзяліліся вопытам.

Самба-сям'я

Як расказаў Міхаіл, самба — гэта не проста класная, вясёлая, энергічная музыка, якой можа навучыцца кожны, самба — гэта сям'я.

"На якой бы фестываль і ў якую б краіну мы ні прыехалі, нам заўсёды дапамогуць з жыллём, накормяць, правядуць экскурсіі па горадзе. Нашы фэсты — гэта атмасфера сяброўства", — дадаў музыка.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНезвычайныя персанажы былі ўдзельнікамі шэсця
Необычные персонажи были участниками шествия - Sputnik Беларусь
Незвычайныя персанажы былі ўдзельнікамі шэсця

Таму сабраць людзей, каб выступіць на адкрыцці фестывалю вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", было вельмі проста. Па словах Міхаіла, ён хацеў не толькі расказаць гораду аб самбе, але і паказаць сваім расійскім сябрам Віцебск, які яму вельмі спадабаўся ў мінулы прыезд.

Добрая арганізацыя

"Мы другі раз ўдзельнічаем у фестывалі "На сямі вятрах". У мінулым годзе выступалі ў рамках гэтага фестывалю два дні, і нам вельмі спадабалася. У гэтым годзе я патэлефанаваў арганізатарам і прапанавалі сабраць рабят, каб правесці класны самба-фестываль", — успамінае Міхаіл.

© Sputnik / Виктор ТолочкоФаер-шоу
Огненное шоу - Sputnik Беларусь
Фаер-шоу

Акрамя музыкаў, удзел у святочным шэсці прынялі акцёры на хадулях, "жывыя" статуі, фаер-шоу і шмат іншых каларытных персанажаў, якія будуць выступаць у гэтыя дні на вуліцах Віцебска. Яркая і відовішчная падзея сабрала на вуліцах шмат гараджан.

"Клас, проста супер гуляюць! Вельмі незвычайна і ярка!", — эмацыйна адгукнулася аб тым, што адбываецца, адна з глядачак.

© Sputnik / Виктор ТолочкоАкцёры на хадулях выглядалі вельмі эфектна
Актеры на ходулях смотрелись очень эффектно - Sputnik Беларусь
Акцёры на хадулях выглядалі вельмі эфектна

Міхаіл Маўс жа адзначыў, што гэта была толькі размінка, і калі ўсім усё спадабаецца і атрымаецца знайсці падыходных партнёраў, то ў наступным годзе шэсце будзе больш маштабным, і ў ім ужо будуць удзельнічаць не толькі барабаны, але і духавыя інструменты.

Стужка навiн
0