Відэа

Як заўзятары цэлы месяц падтрымлівалі любімыя каманды ў фан-зоне Sputnik

Падпісацца
Галоўнае футбольнае свята лета завяршылася багатым на эмоцыі матчам паміж зборнымі Харватыі і Францыі, у выніку якога чэмпіёнамі сталі падапечныя Дыдзье Дэшама. Як фанаты заўзелі за любімыя каманды на працягу месяца - на відэа Sputnik.

Фінальны паядынак галоўнага футбольнага свята чатырохгоддзя завяршыўся яркай перамогай зборнай Францыі над зборнай Харватыі. Заўзятары ўсіх каманд-удзельніц падтрымлівалі футбалістаў на працягу ўсяго турніру, які праходзіў у Расіі, збіраючыся разам у фан-зоне Sputnik.

Кожны матч найважнейшага футбольнага турніру выклікаў у фанатаў непадробныя эмоцыі. Галы і прамашкі, перамогі і паразы ярка адлюстроўваліся на тварах аматараў футбола. Фан-зона Sputnik працавала на працягу ўсяго футбольнага месяца, у яе прыходзілі пазаўзець за зборныя беларусы і госці з іншых краін. Тут гасцінна прымалі дыпламатаў, былых футбалістаў і вядомых медыйных персон.

Каб успомніць, як праходзіла яркае футбольнае свята ў фан-зоне Sputnik і ўбачыць самыя шчырыя эмоцыі заўзятараў, глядзіце відэа Sputnik.

Стужка навiн
0