Прызначаны новы дэкан журфака БДУ

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота
Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пасаду, якая пуставала з красавіка, заняла былая намдэкана Вольга Самусевіч.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Дэканам факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта прызначаная Вольга Самусевіч, адпаведны загад падпісаў рэктар навучальнай установы Андрэй Кароль.

Аўдыторыя універсітэта - Sputnik Беларусь
Праз 10 гадоў Інстытут журналістыкі зноў стане журфакам

Інстытут журналістыкі БДУ быў рэарганізаваны ў факультэт у красавіку гэтага года, тады ж свой пост пакінуў кіраўнік журфака Сяргей Дубовік. Пасада дэкана факультэта заставалася вакантнай на працягу трох месяцаў.

Нарэшце, 13 лiпеня рэктар Белдзяржуніверсітэта падпісаў загад аб прызначэнні новага дэкана факультэта журналістыкі. Кіраваць факультэтам будзе экс-намдэкана Вольга Самусевіч.

Самусевіч — кандыдат філалагічных навук, выпускніца філфака БДУ. Выкладае на журфаку з 2002 года, апошнія гады, акрамя працы намдэкана, таксама ўзначальвала кафедру перыядычнага друку.

Сярод узнагарод Вольгі Самусевіч — граматы БДУ, Міністэрства інфармацыі і адукацыі, а таксама іншыя.

Інстытут журналістыкі быў рэарганізаваны пасля крытыкі, якая прагучала на сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, у адрас структурнага падраздзялення. Кіраўнік дзяржавы заклікаў перагледзець прынцыпы падрыхтоўкі і адбору журналісцкіх кадраў і дадаць большую колькасць практыкі для студэнтаў.

Стужка навiн
0