Колькасць беларускіх груп у дзіцячых садках Мінска расце

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў фотабанкДзіцячы садок, архіўнае фота
Дзіцячы садок, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Доля беларускамоўных груп у дзіцячых садках краіны складае крыху больш за 12%, аднак ужо другі год у Мінску іх колькасць па просьбах бацькоў прырастае.

МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Колькасць беларускамоўных груп у дзіцячых садках Мінска расце другі год запар, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску галоўны спецыяліст аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Алена Макарэвіч.

Дзіцячы сад, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Выхавальнік дзіцячага садка: 700 рублёў змагу зарабляць толькі праз 20 гадоў

"Колькасць груп на беларускай мове залежыць ад запытаў бацькоў. У 2017-2018 годзе на падставе запытаў бацькоў у нас колькасць гэтых груп павялічылася на пяць. Папярэдні аналіз той інфармацыі, якая паступае са службы "Адно акно", дзе ідзе пастаноўка на ўлік і дзе бацькі вызначаюць мову навучання, паказвае, што ў гэтым годзе плануецца павелічэнне гэтых груп таксама на пяць", — заявіла Макарэвіч.

Доля беларускамоўных груп у дзіцячых садках краіны складае 12,2%, удакладніла намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Альбіна Давідовіч.

"Але нават калі адукацыйны працэс у групе ідзе на рускай мове, гэта не значыць, што там наогул няма беларускай мовы. Навучальным планам прадугледжваецца колькасць гадзін на развіццё маўлення на беларускай мове", — заўважыла Давідовіч.

Яна нагадала, што ўся дакументацыя — навучальныя планы, методыкі, праграмы — распрацаваны на беларускай мове. Перагледжана хрэстаматыя для дашкольнікаў з упорам на беларускіх аўтараў. Акрамя таго, да 2019-2020 гадоў павінна быць новая рэдакцыя вучэбнай праграмы для дашкольнай адукацыі, у якой аўтары дапрацоўваюць курс па "Развiццю маўлення" для груп ранняга ўзросту.

З гэтага года Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўпраўленням адукацыі на месцах пры пастаноўцы на ўлік дзяцей, якіх бацькі плануюць аддаць у дзіцячыя садкі, адзначаць, на якой мове бацькі б хацелі адукацыю для свайго дзіцяці. Адзіная складанасць можа быць з крокавай даступнасцю дзіцячага садка, падкрэслілі прадстаўнікі сістэмы адукацыі.

"Вы ж разумееце, колькасць груп, якія наогул функцыянуюць у Мінску, і колькасць груп на беларускай мове, вядома, розныя. І, натуральна, забяспечыць усіх бацькоў, якія жадаюць, каб дзіця атрымлівала адукацыю на беларускай мове па месцы жыхарства, такой магчымасці няма. Недзе гэта магчыма ў крокавай даступнасці, недзе па ходзе руху транспарту, але ўсім бацькам, якія выказалі такое жаданне, месца для дзіцяці ў беларускамоўнай групе прадастаўляецца", — заявіла прадстаўнік Камітэта па адукацыі.

Праблем з выхавацелямі, гатовымі працаваць у беларускамоўных групах, па словах спецыяліста сістэмы адукацыі, няма.

"У гэтым навучальным годзе ў нас быў першы выпуск у нашым педагагічным каледжы, і акцэнт пры падрыхтоўцы выхавальнікаў дашкольнай адукацыі рабіўся на тое, што выпускнікі гэтага каледжа могуць працаваць як з рускай, так з беларускай мовай навучання", — падкрэсліла Макарэвіч.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі