МІНСК, 17 ліп — Sputnik. Першая IT-рота праграмістаў будзе створана ў Беларусі, паведаміў рэсурс dev.by са спасылкай на кампаніі — рэзідэнты Парку высокіх тэхналогій.
Лісты, якія змяшчаюць апавяшчэнні аб фарміраванні IT-роты, атрымалі рэзідэнты ПВТ.
"Ва ўстанове адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" створана рота інфармацыйных тэхналогій", — сказана ў лісце.
Там таксама ўдакладняецца, што рота будзе камплектавацца грамадзянамі, якія маюць профільную IT-адукацыю. Набіраць у яе праграмістаў пачнуць ужо ў лістападзе бягучага года.
Паведамляецца, што тэставы набор прызыўнікоў-праграмістаў ужо адбыўся.
Вядома, што вайскоўцы IT-роты будуць распрацоўваць убудавальныя рашэнні, ствараць розныя базы дадзеных і прылажэнні, займацца web-праграміраванне і тэсціраваннем ПЗ.