Аўстралійскі мастак размалюе шматпавярховы дом у Мінску

© PexelsФарба для графіці, архіўнае фота
Фарба для графіці, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будынак, які стане для аўстралійца своеасаблівым палатном, пакуль не называецца.

МІНСК, 18 ліп — Sputnik. Шматпавярховы дом у Мінску размалюе мастак з Аўстраліі Фінтан Мэгі, паведамляюць арганізатары праекта Urban Myths.

Фінтан, малюнкі якога ёсць у Лондане, Нью-Ёрку, Вене, Мельбурне, Осла і іншых еўрапейскіх гарадах, прыедзе ў беларускую сталіцу 1 жніўня. Яго візіт запланаваны ў рамках street-art-плэнэра. Зараз ідзе збор сродкаў на пакупку фарбаў і матэрыялаў, арэнду спецыяльнай тэхнікі.

"Мастак распрацаваў свой асабісты стыль манументальнага жывапісу, які характарызуецца эклектыкай з нечаканых сюжэтаў і вобразаў з паўсядзённага жыцця. Калі паглядзець на яго работы ў розных краінах, можна заўважыць, што ён спрабуе праз сябе прапусціць мясцовы кантэкст", — падкрэслілі арганізатары.

© Photo : аккаунт SIGNAL ВКонтактеГрафіці "Дзяўчына ў вышыванцы", створанае ў рамках праекта Urban Myths
Граффити на стене многоэтажного здания по улице Рабкоровская  - Sputnik Беларусь
Графіці "Дзяўчына ў вышыванцы", створанае ў рамках праекта Urban Myths

Праект Urban Myths даўно знаёмы беларусам, ён стартаваў у 2015 годзе. Ідэя заключаецца ў тым, што мастакі з іншых краін прыязджаюць у Беларусь і малююць без эскізаў на сцяне, якую бачаць упершыню.

Дзякуючы праекту ў Мінску з'явіліся такія муралы, як "Дзяўчына ў вышыванцы", "Чалавек без імя", "Жывое сэрца" і многія іншыя.

Стужка навiн
0