МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Шэсць новых дысцыплін былі дададзены ў праграму зімовых Алімпійскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).
МАК абвясціў алімпіяду 2022 года ў Пекіне больш маладзёжнай і гендэрна збалансаванай, паколькі колькасць "жаночых" і "мужчынскіх" медалёў будзе прыкладна аднолькавай.
У праграму дададзеныя жаночыя адзінкавыя спаборніцтвы па бабслеі, мужчынскія і жаночыя спаборніцтвы па фрыстайле ў дысцыпліне "біг-эйр", змешаныя камандныя спаборніцтвы па фрыстайле і сноўборд-кросе, змешаны камандны турнір у скачках на лыжах з трампліна і змешаная эстафета ў шорт-трэку.
Акрамя таго, камітэт зацвердзіў расклад Алімпіяды 2020 года, якая пройдзе ў Токіа з 24 ліпеня па 9 жніўня. На іх будуць прадстаўлены рэкордныя 33 віды спорту. Разам з гэтым ён прыняў рашэнне скараціць квоту ўдзельнікаў біятлонных спаборніцтваў на 20 чалавек.