МІНСК, 19 ліп — Sputnik. У чацвер прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі пабывалі на сустрэчы з будучымі студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ і перадалі кіраўніцтву факультэта асобнік выдання "Дыпламатычны веснік", які выпускаецца МЗС РФ, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У факультэта міжнародных адносін самыя цесныя адносіны з пасольствам Расіі ў Беларусі. У нас выступаў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, выступалі намеснік міністра, рэгулярна выступаюць прадстаўнікі пасольства, яны запрашаюць да сябе нашых актыўных студэнтаў. Сёння ў нас ёсць добрая нагода для сустрэчы — перадача для нашай бібліятэкі ад пасольства вельмі важнай крыніцы інфармацыі", — распавёў дэкан ФМА Віктар Шадурскі.
На сустрэчы з будучымі студэнтамі факультэта міжнародных адносін БДУ пабывала дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская. Яна перадала асобнік кнігі "Дыпламатычны веснік" у бібліятэку факультэта, каб яго выкарыстоўвалі ў вучэбнай праграме для ўсіх спецыяльнасцяў.
"Мы з вялікай радасцю сустракаем студэнтаў факультэта міжнародных адносін, яны бываюць у нас на прыёмах. З Масквы мы атрымалі "Дыпламатычны веснік", якія выдае МЗС РФ, і сёння мы перадаем гэтае выданьне на факультэт для студэнтаў", — заявіла Навадворская.
У кнігу ўваходзяць артыкулы, інтэрв'ю і ўсе выступленні міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова за 2017 год.
"Матэрыял сабраны па краінах, і вялікі блок займаюць якраз адносіны Расіі і Беларусі. Ён на дзвюх мовах — рускай і англійскай, таму ў студэнтаў будзе дадатковая магчымасць патрэніраваць замежную мову", — падкрэсліла саветнік пасольства Расіі.
Шадурскі ад імя ўсяго факультэта міжнародных адносін падзякаваў за падарунак пасольству Расіі.
Навадворская, у сваю чаргу, адзначыла важнасць падобных мерапрыемстваў і павіншавала будучых студэнтаў з паступленнем у галоўную ВНУ краіны.