Вядучай дзіцячага "Еўрабачання 2018" хоча стаць Ксенія Сітнік

© Photo : Facebook / Ksenia SitnikКсенія Сітнік
Ксенія Сітнік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод прэтэндэнтаў на ролю вядучага - Хелена Мерааі, Руслан Асланаў, Анжаліка Пушнова і Алег Шчуцкі.

МІНСК, 19 ліп — Sputnik. Белтэлерадыёкампанія завяршыла прыём заявак для ўдзелу ў кастынгу вядучых дзіцячага "Еўрабачання 2018" у Мінску, паведамілі Sputnik у прэс-службе медыяхолдынга.

Завершана лёсаванне на дзіцячае Еўрабачанне - 2018 - Sputnik Беларусь
Дзіцячае "Еўрабачанне - 2018": удзельнікі адборачнага тура прайшлі жараб'ёўку

Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў лістападзе ў Мінску. Вядучых шоу арганізатары вырашылі адабраць шляхам адкрытага кастынгу.

Як паведамілі Sputnik у Белтэлерадыёкампаніі, свае заяўкі на кастынг даслалі каля ста дарослых і дзяцей. Магчымасць даслаць анкеты ўжо зачынена.

Сярод прэтэндэнтаў на ролю вядучых шоу — беларускія ўдзельнікі міжнароднага конкурсу розных гадоў: Ксенія Сітнік, Надзея Місякова, Руслан Асланаў і Хелена Мерааі.
Таксама анкету даслала вядучая дзіцячага "Еўрабачання-2010", якое таксама праходзіла ў Мінску, Лэйла Ісмаілава. Прэтэндуюць на ролю вядучых і фіналісты адбораў на дарослае "Еўрабачанне" — Анжаліка Пушнова і Алег Шчуцкі.

Кастынг прэтэндэнтаў плануюць правесці ў жніўні — разам з шоу-дырэктарам дзіцячага конкурсу Горданам Банэла.

Стужка навiн
0