Страчаны "з-за морквы" ордэн праз 73 гады ўручылі сям'і ветэрана

© Sputnik / Виктор ТолочкоПасведчанне да ордэна ўручылі сыну Івана Шацько - Вячаславу
Пасведчанне да ордэна ўручылі сыну Івана Шацько - Вячаславу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За мужнасць, праяўленую ў баі пад Кенігсбергам у красавіку 1945-га, яфрэйтара Шацько ўзнагародзілі ордэнам Славы 2-й ступені, але пасведчанне ардэнаносца сям'і Шацько перадалі толькі цяпер.

Івана Шацько не стала дзевяць гадоў таму. Ён прайшоў амаль усю вайну, 17-гадовым у лютым 1942-га папрасіўся на фронт. Удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда, вызваляў Беларусь, Прыбалтыку.

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа жаль, сам Іван Шацько не дажыў да гэтага дня
К сожалению, сам Иван Шатько не дожил до этого дня - Sputnik Беларусь
На жаль, сам Іван Шацько не дажыў да гэтага дня

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і ордэнам Славы 3-й ступені. Але перыядычна казаў сынам, што, здаецца, яго павінны былі ўзнагародзіць яшчэ адным ордэнам. Ветэран не памыляўся, але гэта стала зразумела толькі цяпер.

Год таму сыны Івана Якаўлевіча вывучылі рассакрэчаныя базы, выкладзеныя на сайце "Подзвіг народа", і знайшлі ўзнагародны лісток бацькі.

"7 красавіка 1945 года на подступах да Кёнігсберга чырвонаармеец Іван Якаўлевіч Шацько, будучы цяжка параненым, не пакінуў поле бою, заняў месца загінулага наводчыка і працягнуў бой", — пераказвае змест узнагароднага лістка дарадца пасольства РФ у РБ Маргарыта Навадворская падчас цырымоніі ўручэння пасведчання ордэна Славы 3-й ступені сям'і ветэрана.

© Sputnik / Виктор ТолочкоТры пакаленні сям"і Шацько - сыны, унукі і праўнук
Три поколения семьи Шатько - сыновья, внуки и правнук - Sputnik Беларусь
Тры пакаленні сям"і Шацько - сыны, унукі і праўнук

У сераду ў пасольства Расіі ў Беларусі прыйшлі тры пакаленні сям'і Шацько.

Гісторыя страчанай узнагароды

Бацька не любіў распавядаць пра вайну, прызнаецца сын яфрэйтара-ардэнаносца Вячаслаў Шацько. Казаў: "Што успамінаць… Цяжкі час…"

І ўсё ж такі сёе-тое расказаў. Напрыклад, пра тое, што пайшоў добраахвотнікам у тым ліку таму, што ў войску было больш шанцаў выжыць. Вайну ён сустрэў у Ленінградзе, куды прыехаў вучыцца, а тут здарылася блакада. У армію яго, 17-гадовага, узялі з трэцяй спробы.

"Яны з сябрам пачулі, што ў войску кормяць. Першы раз ваенкам спытаў: "Колькі гадоў?", а яму было 17. Яму кажуць: "Вольны, такіх не бярэм". У другі раз зноў — не бярэм. А ў трэці раз селі на ганак, ужо няма сіл ісці, і тут выходзіць ваенны, пытаецца: "На лыжах ездзіць умееце?" Яны: "Умеем". І так ён трапіў у лыжны батальён, які ўсю зіму 41-42 гадоў ахоўваў Дарогу жыцця", — распавядае Вячаслаў Іванавіч.

За прарыў блакады Ленінграда ў 43-м яфрэйтар Шацько быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, быў паранены, аднак пасля шпіталя зноў вярнуўся на фронт. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, зноў праявіў сябе — атрымаў ордэн Славы 3-й ступені — і зноў быў паранены.

Затым былі баі за Прыбалтыку і яшчэ адзін баявы ордэн Чырвонай Зоркі. У красавіку 45-га зараджаючы самаходнай артылерыйскай ўстаноўкі СУ-76 Іван Шацько праявіў сябе ў баях за Кенігсберг — цяжка паранены у нагу, змяніў забітага наводчыка і працягнуў бой.

© Sputnik / Виктор ТолочкоПамочнік ваеннага і ваенна-паветранага аташэ РФ у РБ Ілля Мелітоўскі патлумачыў, што ордэн уручыць не могуць, бо ветэрана ўжо няма ў жывых
Помощник военного и военно-воздушного атташе РФ в РБ Илья Мелитовский объяснил, что орден вручить не могут, так как ветерана уже нет в живых - Sputnik Беларусь
Памочнік ваеннага і ваенна-паветранага аташэ РФ у РБ Ілля Мелітоўскі патлумачыў, што ордэн уручыць не могуць, бо ветэрана ўжо няма ў жывых

А потым здарылася дурное непаразуменне. Калі ён быў у шпіталі ў Горкаўскай (цяпер Ніжагародскай) вобласці, малады баец дазволіў сабе вырваць і з'есці моркву з калгаснага поля.

"Яны з лячэбнага корпуса хадзілі ў жылы праз калгаснае поле, а там расла морква. Восень, есці хочацца, а яму і 21 года няма. Мой бацька казаў: "Гляджу, ахоўнік адвярнуўся, я моркву — і ў рот. Пакуль дайшоў да шпіталя, мяне ўжо сустракаюць аўтаматчыкі. І адразу ў пакой — пад суд — за рабунак сацыялістычнай уласнасці. Жанчына-старшыня кажа: пазбавіць ордэнаў і пяць гадоў…" Бацька казаў, што тады не вытрымаў — ледзь не заплакаў. Выйшаў, а следам выйшла гэтая жанчына і сказала: "Табе дзве гадзіны часу, каб цябе тут не было". Ён і з'ехаў", — распавядае сын ветэрана.

Магчыма, мяркуюць сыны, узнагародны лісток і прыходзіў у шпіталь, але з-за гэтага непаразумення з морквай знайсці бацьку тады так і не змаглі.

Тры пакаленні

Пасля вайны Іван Шацько вярнуўся на радзіму, у вёску ў Чашніцкім раёне. Працаваў трактарыстам, брыгадзірам у калгасе і часам успамінаў пра "страчаны" ордэн.

Вячаслаў Шацько кажа, што ў сярэдзіне 80-х спрабаваў адшукаць след той узнагароды. Але тады ў Падольскім архіве яму сказалі, што ніякіх дакументаў на бацьку няма.

© Sputnik / Виктор ТолочкоСын ветэрана Вячаслаў Шацько
Сын ветерана Вячеслав Шатько - Sputnik Беларусь
Сын ветэрана Вячаслаў Шацько

А колькі гадоў таму ў сетцы сталі з'яўляцца рассакрэчаныя дакументы тых гадоў. І сярод іх — у электронным банку дакументаў "Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гадоў" — Вячаслаў Іванавіч знайшоў узнагародны лісток бацькі.

Каля года ён вёў перапіску з Міністэрствам абароны Расіі. І вось у сераду сям'ю Шацько запрасілі ў пасольства Расіі ў Беларусі.

© Sputnik / Виктор ТолочкоДарадца пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская
Советник посольства России в Беларуси Маргарита Новодворская  - Sputnik Беларусь
Дарадца пасольства Расіі ў Беларусі Маргарыта Навадворская

Дарадца пасольства Маргарыта Навадворская прызналася, што пасольства пастаянна праводзіць работу па пошуку ветэранаў і іх сем'яў для таго, каб уручыць не ўручаныя ў свой час ўзнагароды. Але цяперашняя цырымонія, па яе словах, атрымалася асаблівай. У тым ліку таму, што ў пасольства прыйшлі адразу тры пакаленні сям'і Шацько — сыны, іх дзеці і ўнук.

"Гэта азначае, што ў вашай сям'і берагуць і шануюць памяць бацькі, дзеда і прадзеда", — заўважыла Навадворская.

Вячаславу Шацько ўручылі пасведчанне ардэнаносца.

"Сам ордэн не быў уручаны, паколькі ветэрана няма ў жывых. У такой сітуацыі па дзейсным заканадаўстве ў нас уручаецца пасведчанне да ўзнагароды для захоўвання ў сям'і", — растлумачыў пазней журналістам памочнік ваеннага і ваенна-паветранага аташэ РФ у РБ Ілля Мелітоўскі.

Вячаслаў Шацько прызнаўся, што задаволены. Кажа, для яго важна было аднавіць справядлівасць — у памяць пра бацьку.

Стужка навiн
0