МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Камітэт па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ніжняй палаты расійскага парламента адобрыў кандыдатуру Міхаіла Бабіча на пасаду пасла Расіі ў Беларусі. Рашэнне прымалася на закрытым пасяджэнні профільнага камітэта Дзярждумы.
"Пасяджанне прайшло сёння. Кандыдатуру Бабіча падтрымалі", — цытуе сваю крыніцу ў Дзярждуме агенцтва РІА "Новости".
Бабіч у цяперашні час працуе паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе. Яму 49 гадоў, мае званне палкоўніка ВДВ. У паслужным спісе Бабіча — кіраўніцтва дзяржкарпарацыяй "Антэй", праца ў рангу віцэ-прэм'ера Падмаскоўя і Іванаўскай вобласці. У нулявыя гады некаторы час узначальваў урад Чачні.
Кандыдатуру Бабіча павінен узгадніць прымаючы бок, аднак 13 ліпеня прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў журналістам, што запыт агрэмана на прызначэнне новага пасла Расіі ў беларускі МЗС не паступаў.
Калі кандыдатура Бабіча усё ж такі будзе зацверджана, то ён зменіць на пасадзе пасла Расіі ў Беларусі Аляксандра Сурыкава, які кіруе дыпмісіяй з 2006 года.