Танцы, пацалункі і скокі праз вогнішча: як у вёсцы Пятровіцу святкавалі

© Sputnik / Альфрэд МікусПятровіца - 2018
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Свята па традыцыям продкаў узнавілі на Любаншчыне ўдзельнікі моладзевай школы народнай культуры.

Народны кірмаш, майстар-клас па касьбе, дэгустацыя дамашняга піва і хлеба, яркія танцы і спевы чакалі гасцей фестываля народнай культуры "Пятровіца", які прайшоў у Мінскім раёне. На святкаванне патрапіў і карэспандэнт Sputnik.

© Sputnik / Альфрэд МікусНа свята кожны год запрашаюць усіх, хто хоча адпачыць "ад гарадскога тлуму"
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
На свята кожны год запрашаюць усіх, хто хоча адпачыць "ад гарадскога тлуму"

Фестываль праходзіць ужо восьмы год запар напачатку ліпеня, калі праваслаўная царква шануе памяць Святых Пятра і Паўла. Узнавілі старадаўняе народнае свята па традыцыям продкаў у 2011 годзе ўдзельнікі моладзевай школы традыцыйнай народнай культуры "Пятровіца".

Кожны год сюды прыязджае шмат гасцей, каб адпачыць ад гарадскога тлуму і наталіцца некранутай беларускай прыродай.

Народнае свята Пятровіца вельмі падобнае да Купалля і прысвечана прыродзе, будучаму ўраджаю і каханню. У гэтым годзе фестывальныя забавы доўжыліся чатыры дні і ахапілі адразу некалькі вёсак — Пласток, Жораўкі і Шыпіловічы.

© Sputnik / Альфрэд МікусПятровіца - свята беларускай гасціннасці
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Пятровіца - свята беларускай гасціннасці

Усюды ўдзельнікаў спевамі і танцамі сустракалі мясцовыя калектывы. Акрамя традыцыйных майстар-класаў па танцах, мужчыны вучыліся касіць, а жанчыны — жаць сярпамі і вязаць снапы.

© Sputnik / Альфрэд МікусТанцавальны майстар-клас - гэта не проста нудны ўрок
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Танцавальны майстар-клас - гэта не проста нудны ўрок
© Sputnik / Альфрэд МікусПершы чым танцаваць, варта папрацаваць
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Першы чым танцаваць, варта папрацаваць

Асаблівае месца на свяце заўсёды займаюць народныя пачастункі. Пластоўскі квас, дамашняе піва ад "Дзямідкова бровара" і знакаміты хораўскі хлеб — гэта няпоўны спіс эксклюзіўнага меню на Пятровіцу.

© Sputnik / Альфрэд МікусХлеб пякуць у сапраўднай печцы
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Хлеб пякуць у сапраўднай печцы
© Sputnik / Альфрэд МікусГасцей частуюць традыцыйнымі беларускімі стравамі
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Гасцей частуюць традыцыйнымі беларускімі стравамі

Асноўны — чацвёрты — дзень свята пачаўся малебнам каля прыдарожнага крыжа і прадоўжыўся кірмашом каля мясцовага Дома культуры. Увечары незамужнія дзяўчаты адправіліся да мясцовага дуба, дзе плялі вянкі і вязалі на галінкі дрэва стужачкі з просьбамі сустрэць суджанага.

Увечары вяскоўцы распалілі вогнішча, каля якога замужнія жанчыны дзякавалі святым, прасілі добрага ўраджаю, сямейнага шчасця і кідалі ў агонь жменьку солі. Пасля гэтага адбыўся абрад блаславення незамужніх дзяўчат: жонкі абыходзілі маладзіц "змейкай" з абрадавай песняй.

© Sputnik / Альфрэд МікусДзяўчына абавязкова павінна пацалаваць хлопца, якому падарыла свой вянок
Пятровіца - 2018 - Sputnik Беларусь
Дзяўчына абавязкова павінна пацалаваць хлопца, якому падарыла свой вянок

Па павер'і Пятроў дзень — гэта апошняя магчымасць у годзе, калі незамужняя дзяўчына можа знайсці сабе пару. Дзяўчына магла аддаць свой вянок хлопцу, які ёй спадабаўся. Каб захаваць сваю сімпатыю, яны скакалі праз вогнішча і праводзілі святочны вечар разам.

Стужка навiн
0