Уладальнік рэстарана ля Курапатаў хоча пабудаваць ва ўрочышчы мемарыял

© Sputnik / Елена ВасильеваКіраўнік СТАА "БелРэстІнвест" Леанід Зайдэс
Кіраўнік СТАА БелРэстІнвест Леанід Зайдэс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Зайдэс гатовы судзіцца з актывістамі, якія спрабуюць аказаць ціск на партнёраў яго кампаніі.

МІНСК, 20 ліп — Sputnik. Кіраўнік СТАА "БелРэстІнвест" Леанід Зайдэс гатовы пабудаваць у мінскім урочышчы Курапаты мемарыял, раней кампанія рабіла Міністэрству культуры Беларусі адпаведную прапанову, аднак адказу не атрымала.

У Мінску ўжо другі месяц працягваецца супрацьстаянне актывістаў з уладальнікамі рэстарана "Паедзем паядзім", пабудаванага каля ўрочышча Курапаты, дзе ў 1930-1940 гадах праходзілі масавыя расстрэлы. Прадстаўнікі грамадскасці штодня дзяжураць ля рэстарана са сцягамі і плакатамі, каб данесці сваю пазіцыю да наведвальнікаў установы. Да цяперашняга часу сілавыя ведамствы і Мінкульт у сітуацыю так і не ўмяшаліся, прававых падстаў для закрыцця ўстановы таксама няма.

Уладальнік рэстарана "Паедзем паядзім" Зайдэс ў пятніцу, 20 ліпеня, правёў прэс-канферэнцыю, каб адказаць на некаторыя пытанні адносна магчымай будучыні ўстановы.

"З людзьмі, якія паліваюць мяне, супрацоўнікаў рэстарана брудам, кідаюцца пад аўтамабілі, спрабуюць аказаць ціск на нашых партнёраў, мы будзем размаўляць толькі ў судзе. У той жа час мы будзем размаўляць з усімі разважнымі актывістамі, грамадскімі арганізацыямі, палітычнымі партыямі, якія гатовыя ўзяць на сябе адказнасць за размяшчэнне ў Курапатах мемарыяла", — адзначыў ён.

Без феерверкаў і гучнай музыкі

"Доўгі час мы разглядалі тое, што адбываецца як канфлікт, які ўзнік з прычыны непаразумення, і, як разважныя людзі, шукалі шляхі для кампрамісу. Нягледзячы на ўсе падтасоўванні фактаў, хлусню, бруд, асабістыя выпады і абразы, мы спрабавалі знайсці рашэнне, якое пайшло б на карысць грамадству", — адзначыў Зайдэс.

© Sputnik / Елена ВасильеваРэстаран "Паедзем паядзім" у Курапатах
Ресторан Поедем поедим у Куропат - Sputnik Беларусь
Рэстаран "Паедзем паядзім" у Курапатах

Ён таксама падкрэсліў, што кампанія гатова паўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва мемарыяла і ўзяць на сябе пэўныя абавязацельствы: у рэстаране не будзе гучаць гучная музыка, установа адмовіцца ад салютаў, феерверкаў і фестываляў.

Па словах Зайдэса, "Паедзем паядзім" — гэта менавіта сямейны рэстаран, а не рэстаранна-забаўляльны комплекс, паколькі з забавак тут толькі дзіцячая пляцоўка і батут. Уладальнік установы таксама заклікаў людзей, неабыякавых да лёсу прылеглай тэрыторыі, звярнуцца да яго з прапановамі па ўстаноўцы мемарыяла.

Хто возьмецца за будаўніцтва мемарыяла?

Зайдэс растлумачыў: яго і партнёраў кампаніі хвалюе пытанне захавання Курапатаў як месца памяці. У 2012 годзе СТАА накіравала ліст у Мінкульт, у якім прапаноўвала рэалізаваць комплекс мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці расстраляных ва ўрочышчы.

Так, кампанія выказала гатоўнасць прафінансаваць распрацоўку канцэпцыі архітэктурнага рашэння мемарыяльнага комплексу, а таксама яго будаўніцтва. Акрамя таго, "БелРэстІнвест" быў гатовы правесці добраўпарадкаванне тэрыторыі і ў далейшым сачыць за яе станам. Аднак з Мінкульта бізнесмены адказу так і не атрымалі.

"На жаль, рэалізаваць праект не атрымалася, і не па нашай віне. Сёння мы гатовыя абмяркоўваць розныя варыянты захавання памяці Курапатаў. Гэта можа быць стварэнне музея, якому мы можам бясплатна прадаставіць ўсе камунікацыі. Пытанне ў пошуку грамадскай арганізацыі, якая зоймецца рэалізацыяй гэтага праекта. Мы гатовыя прафінансаваць праект і спадзяемся, што да нас далучацца іншыя бізнесмены, якія выказалі ў апошні час заклапочанасць захаваннем памяці Курапатаў", — сказаў Зайдэс.

Аб закрыцці рэстарана гаворкі не ідзе

Прапанова аб пераносе ўстановы ў іншае месца не вытрымлівае ніякай крытыкі з тэхнічнага боку, лічыць Зайдэс, як не ідзе гаворкі і аб спыненні яго працы.

"Аб закрыцці рэстарана гаворкі не ідзе. Гэта бізнес, у які інвеставаны немалыя сродкі, гэта 80 працоўных месцаў у Мінскім раёне, гэта адна з нямногіх устаноў на мінскай кальцавой дарозе. Што б ні казалі апаненты, у нас нямала наведвальнікаў, нягледзячы на тое, што ім даводзіцца літаральна прарывацца на тэрыторыю рэстарана", — адзначыў уладальнік "Паедзем паядзім".

© Sputnik / Елена ВасильеваІнтэр"ер рэстарана ля Курапатаў
Интерьер ресторана возле Куропат - Sputnik Беларусь
Інтэр"ер рэстарана ля Курапатаў

Супрацоўнікі рэстарана адзначылі, што адразу пасля ад'езду журналістаў рэстаран зноў пачне прымаць гасцей.

У лясным урочышчы, размешчаным на паўночным усходзе беларускай сталіцы, у 1930-1940 гадах праходзілі масавыя расстрэлы грамадзян. Курапаты з 1993-га ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 2017 годзе быў аб'яўлены конкурс на лепшы праект мемарыяла ва ўрочышчы — пасля таго, як на пытанне звярнуў увагу прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Тады кіраўнік дзяржавы заявіў, што "мітусню на касцях" час скончыць. У цяперашні час адабрана тры праекты мемарыяла, рэалізацыяй аднаго з якіх плануе заняцца Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Стужка навiн
0