БДУ павысіў кошт навучання

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія ВНУ працягваюць публікаваць новыя кошты вучобы на платным аддзяленні.

МІНСК, 22 ліп — Sputnik. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт устанавіў новыя цэны на вучобу ў 2018-2019 навучальным годзе, адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце БДУ.

Некалькі беларускіх ВНУ на гэтым тыдні апублікавалі новыя кошты вучобы на платным аддзяленні. Падняла кошт сваіх паслуг і галоўная ВНУ краіны.

Аўдыторыя ў БДУ, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Прахадныя балы на эканамічны факультэт БДУ выраслі

Даражэй за ўсё вучыцца на дзённай форме на спецыяльнасцях "Міжнароднае права", "Правазнаўства" і "Эканамічнае права" — тут цэны дасягаюць 3575 рублёў у год. У параўнанні з устаноўленымі вясной лічбамі, кошт тут вырас амаль на 400 рублёў.

На эканамічным факультэце першы курс абыйдзецца ў 3467 рублёў, на біялагічным — 3223. Крыху менш за тры тысячы рублёў год вучобы будзе каштаваць на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Танней за ўсё вучыцца на "Сацыяльнай рабоце", а таксама рускай і беларускай філалогіі — 2353 рублі за год.

Больш падрабязна аб цэнах на вучобу ў Белдзяржуніверсітэце можна паглядзець на сайце ВНУ.

Зараз працягваецца падача дакументаў на платнае аддзяленне ў ВНУ. Новыя цэны на вучобу ўстанавілі пакуль не ўсе ўніверсітэты — гэта значыць некаторыя абітурыенты яшчэ не ведаюць, колькі ім прыйдзецца плаціць за выбраныя спецыяльнасці.

Стужка навiн
0