Відэа

Прыгожа ці страшна: Віцебск апанавалі начныя матылі

Вылет начных матылькоў-аднадзёнак, які віцябляне могуць назіраць кожны год, у гэтым сезоне прайшоў некалькі раней, чым звычайна.

Жыхароў Віцебска хмарамі матылькоў здзівіць нескладана — гэта з'ява адбываецца штогод. Аднак у гэтым сезоне жыхары горада былі некалькі збянтэжаныя тым, што масавае з'яўленне насякомых здарылася досыць рана: у ноч з 21 на 22 ліпеня ў горадзе можна было бачыць, як з Дзвіны вылятае незлічоная колькасць маленькіх матылькоў і накіроўваецца да ліхтароў.

Гэта з'ява назіраецца ў розныя даты: у 2010 годзе масавы вылет матылькоў-аднадзёнак здарыўся 1 жніўня, у 2013 годзе — 29 ліпеня, а ў мінулым годзе пазней за ўсё — 17 жніўня.

Аднадзёнка — гэта матылёк, якая жыве ад аднаго да некалькіх дзён. Яе лічынкі развіваюцца ў вадзе, як правіла, у рэках або ручаях. Да ператварэння ў матылька павінна прайсці 2-3 гады. Вылет матылькоў адбываецца масава і, як правіла, у вячэрні час, калі казуркі рояцца і адбываецца сустрэча полаў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі