БДУ назваў прахадныя балы на фізфак, біяфак і хімфак

© Sputnik / Виктор ТолочкоПадача дакументаў у БДУ
Падача дакументаў у БДУ - Sputnik Беларусь
Прахадныя балы на шэраг прыродазнаўчых спецыяльнасцяў у гэтым годзе знізіліся.

МІНСК, 23 ліп — Sputnik. Сталі вядомыя прахадныя балы на біялагічны, хімічны і фізічны факультэты Белдзяржуніверсітэта, а таксама на некаторыя спецыяльнасці МГЭІ імя Сахарава, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Студэнты, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Колькі будзе каштаваць "завочка" ў БДУ

Вынікі ўступнай кампаніі на бюджэт працягваюць падводзіць беларускія ВНУ: залічэнне ў іх будзе доўжыцца да 28 ліпеня. Чарговае пасяджэнне прыёмнай камісіі адбылося ў галоўнай ВНУ краіны ў панядзелак — прайшло залічэнне на біялагічны, хімічны і фізічны факультэт, а таксама на некаторыя спецыяльнасці МГЭІ імя А. Д. Сахарава.

Прахадны бал на біяфак у параўнанні з мінулым годам вырас і склаў 308 (у 2017-м — 284). Самы высокі бал склаўся на "Біялогію" (напрамак — біятэхналогія) — 323. На "Біяхімію" патрабаваўся 321 бал, "Мікрабіялогія" — 314, на спецыяльнасці "Біялогія (напрамак — навукова-вытворчая дзейнасць)" і "Біяэкалогія" — 308.

На хімічны факультэт прахадны бал, наадварот, знізіўся: склаў 287 супраць леташніх 313. Найбольш высокія балы былі на "Хіміі лекавых злучэнняў" — 356. На іншыя спецыяльнасці балы — ад 287.

Упалі прахадныя балы і на частку спецыяльнасцяў фізічнага факультэта: сярэдні паказчык па фізфаку ў гэтым годзе склаў 221, у 2017-м было 244. Найбольш высокія балы — на "Камп'ютарную фізіку", 285 з 400. Самы нізкі — на "Фізіку" (напрамак — кіраўнічая дзейнасць), 221 бал.

Амаль на 50 балаў знізіўся паходнай бал на "Медыцынскую фізіку" і "Ядзерную і радыяцыйную бяспеку" у МГЭІ імя Сахарава — 195 супраць леташніх 244.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі