Ужо дзесяць гадоў запар фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Наш Грунвальд" праходзіць у музейным комплексе "Дудуткі". Арганізатары фестывалю, экстрым-тэатр "Берсерк", у чарговы раз парадавалі шматлікіх гасцей цікавымі актыўнасцямі. Тут можна было паназіраць за рыцарскімі баямі, пагуляць па гораду майстроў i сапраўднаму сярэднявечнаму лагеру, паслухаць музыку і, нарэшце, проста добра адпачыць на прыродзе.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як біліся рыцары і весяліліся госці фестывалю.

1/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Да пачатку "Бітвы Двароў" рыцары і дамы выйшлі пакрасавацца перад шматлікімі гледачамі.

2/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
"Deus vult", - сказаў святар, калі благаславіў удзельнікаў на бітву, на што вядучы адзначыў, што ён відавочна аддае перавагу Тэўтонскаму ордэну.

3/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Суровыя шатландскія горцы моляцца перад сваёй уласнай бітвай - бо ніколі не вядома, хто застанецца ў жывых.

4/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Дэвіз гэтага рыцара, напэўна, "Забіць усіх чалавекаў".

5/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Бітва часам нагадвае танец, а падвойная агароджа абараняе гледачоў ад закаваных у латы рыцараў, якія ў запалу бойкі могуць не разлічыць амплітуду піруэта.

6/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Шматлікія госці фестывалю прыехалі паглядзець на рэканструкцыю бітваў сем'ямі.

7/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Сонца паліла няшчадна, але ніхто з рыцараў у цяжкім абмундзіраванні не скардзіўся.

8/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Рыцары, якія загінулі, карысталіся перадышкаю або назіралі за таварышчамі, якія працягвалі бой.

9/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
У перапынку паміж бітвамі можна было наведаць горад майстроў, іншых паглядзець і сябе паказаць.

10/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Кацялкі і патэльні нібы чакаюць, калі іх апрабуюць на вогнішчы.

11/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Рамеснікі прывезлі на фестываль мноства цікавых вырабаў.

12/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Нават лялькі ў гэты дзень зрабіліся рыцарамі.

13/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Знатныя дамы хаваюцца ад спёкі ў цені.

14/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
А побач дзяўчыны танчаць - нават музыка не патрэбная, бо можна самім спяваць.

15/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Рыцар рыхтуецца да выезду: менавіта так у цяжкім даспеху прыходзіцца садзіцца на каня.

16/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Агляд у шлемаў вельмі вузкі, але так трэба, каб выпадковая страла не трапіла ў твар.

17/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Рыцары размінаюцца перад маштабнай рэканструкцыяй бітвы.

18/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Піка - страшная зброя супраць вершніка.

19/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Кананір старанна цэліцца, наводзячы гармату.

20/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Пяхота натапырылася пікамі - коннікам не наблізіцца.

21/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Абложаныя з усмешкамі сустракаюць ворага - мабыць, зачакаліся.

22/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Лучнікі перабягалі з месца на месца і абсыпалі пяхоту градам стрэл.

23/23
© Sputnik / Анастасия Волчок
Пасля бітвы рыцары адправіліся пажынаць заслужаную славу - было шмат жадаючых сфатаграфавацца на памяць.