Дзесяты міжнародны рыцарскі фестываль "Наш Грунвальд" прайшоў у гэтыя выхадныя ў комплексе Дудуткі пад Мінскам. Мерапрыемства наведалі некалькі тысяч чалавек.
У нядзелю ў рамках фестывалю адбыліся рэканструкцыі рыцарскіх бітваў — як на конях, так і пешых. Характэрна, што змагаліся рыцары "па-сапраўднаму" — зброя магла нанесці траўмы, але, на шчасце, усё абыйшлося.
На фестывалі былі не толькі рыцарскія баі, але і гандлёвыя рады, музыка і іншыя актыўнасці ў духу Сярэдніх стагоддзяў. Традыцыйна прыцягвае "Наш Грунвальд" не толькі рэканструктараў, але і ўдзячных гледачоў: многія прыходзілі акунуцца ў атмасферу эпохі сем'ямі.
Глядзіце відэа з фестывалю "Наш Грунвальд" на Sputnik.