Fed Cup: Беларусь згуляе супраць Германіі

© Sputnik / Ирина БукасАрына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч
Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У выпадку перамогі беларускія спартсменкі выйдуць у паўфінал турніру, матч адбудзецца ў пачатку лютага наступнага года.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Беларускія тэнісісткі згуляюць супраць Германіі ў матчы першага круга Кубка Федэрацыі (Fed Сup), паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай тэніснай федэрацыі (БТФ).

У аўторак, 24 ліпеня, у Лондане ў офісе ITF адбылося лёсаванне новага сезона Кубка Федэрацыі.

"Па выніках лёсавання ў лютым 2019 года нашы дзяўчаты зноў, як і ў пачатку гэтага сезону, у рамках Першага раўнда Сусветнай групы сустрэнуцца з камандай Германіі", — распавялі ў БТФ.

Суразмоўцы агенцтва дадалі, што матч пройдзе ў Германіі 9 і 10 лютага. Пераможца выйдзе ў паўфінал турніру, а той, хто прайграў, пазмагаецца за месца ў топ-8.

Састаў каманд будзе абвешчаны за дзесяць дзён да матчу.

Нагадаем, беларускі ў лютым гэтага года ўжо гулялі супраць нямецкіх тэнісістак у рамках чвэрцьфіналу і пацярпелі паразу. За права застацца ў ліку лепшых зборных свету Беларусь абыграла Славакію — 3:2.

Беларускі трэці год запар выступяць у Сусветнай групе Кубка Федэрацыі. У 2017 годзе зборная дайшла да фіналу, дзе прайграла камандзе ЗША (2:3).

Стужка навiн
0