МАЗы спыняюць "Шаўковы шлях" з-за нязгоды з арганізатарамі

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча
Экіпаж МАЗ-СПОРТаўта Сяргея Вязовіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каманда лічыць, што некаторым удзельнікам гонкі была прадастаўлена неабгрунтаваная перавага.

МІНСК, 24 ліп — Sputnik. Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" спыняе ўдзел у ралі-рэйдзе "Шаўковы шлях 2018", паведаміла ў аўторак прэс-служба "чырвоных зуброў".

МАЗ падчас ралі Шаўковы шлях - Sputnik Беларусь
Вязовіч і Васілеўскі захраслі ў гразі: трэці этап "Шаўковага шляху" адменены

Напярэдадні з-за моцных ліўняў, якія ператварылі трасу спецучасткаў літаральна ў балота, трэці этап быў адменены неўзабаве пасля яго старту. Многія гоншчыкі захраслі ў гразі, гэта здарылася як з экіпажамі КамАЗаў, так і з гоншчыкамі беларускай "стайні" — Сяргеем Вязовічам і Аляксандрам Васілеўскім. Арганізатары вырашылі залічыць гоншчыкам час фінішу на першай кантрольнай кропцы, што адкінула беларусаў у заліку грузавікоў далёка назад.

"Падчас праходжання 3-га этапу ў гонку адбылося ўмяшанне арганізатараў, якія ўнеслі карэктывы ў ход этапу, чым далі неабгрунтаваную перавагу асобным удзельнікам гонкі, а для экіпажа 302 (Сяргея Вязовіча — Sputnik) — дадатковую страту часу", — гаворыцца ў паведамленні каманды.

У "МАЗ-СПОРТаўта" падкрэслілі, што лічаць такія паводзіны арганізатараў парушэннем прынцыпаў сумленнай барацьбы.

"Чырвоныя зубры" ўдзельнічаюць у "Шаўковым шляху" з 2010 года, лепшым вынікам беларусаў стала трэцяе месца Вязовіча ў 2013 годзе.

Стужка навiн
0