МІНСК, 25 ліп — Sputnik. У пашыраны спіс Букераўскай прэміі трапіў комікс, паведамляецца на сайце прэміі.
Congratulations Nick Drnaso @GrantaBooks on being longlisted for #ManBooker2018 with #Sabrina pic.twitter.com/CVD3eVLLtS
— Man Booker Prize (@ManBookerPrize) 24 июля 2018 г.
Графічны раман "Сабрына" амерыканскага мастака Ніка Дрнаса стаў першым у гісторыі прысуджэння прэміі коміксам, які трапіў у лонг-ліст гэтай прэстыжнай літаратурнай узнагароды. У коміксе праз прызму сучасных СМІ распавядаецца гісторыя пра зніклую дзяўчыну і звязаныя з гэтым перажыванні людзей. У журы заявілі, што раман варты сусветнага прызнання, паколькі "мяняе форму мастацкай літаратуры".
Усяго ў пашыраны спіс увайшлі 13 твораў. "Сабрына" абыйшла такіх вядомых аўтараў, як Алан Холінггерст, Пэт Баркер і Джуліян Барнс, які лічыцца класікам сучаснай англійскай літаратуры.
Букераўская прэмія — адна з самых прэстыжных літаратурных узнагарод у свеце — уручаецца за лепшы раман на англійскай мове, апублікаваны ў Вялікабрытаніі. Да 2013 года яна прысуджалася толькі грамадзянам Садружнасці нацый, Зімбабвэ і Ірландыі за творы на англійскай мове. Затым спіс адкрылі для прадстаўнікоў іншых краін. У 2017 годзе прэмію атрымаў амерыканскі пісьменнік Джордж Сандэрс за раман "Лінкальн у бардо", прысвечаны прэзідэнту Лінкальну.
Шорт-ліст прэміі, у які ўвойдуць 6 пісьменнікаў, абвесцяць 20 верасня, а ўручэнне ўзнагароды адбудзецца 16 кастрычніка.