Кавальчук: павелічэнне бязвіза вельмі важна для Беларусі

© Photo : МинспортаМіністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук
Міністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міністр лічыць, што месяц бязвіза дапаможа замежнікам лепш пазнаць краіну і бліжэй пазнаёміцца з беларусамі.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Павелічэнне тэрміну бязвізавага знаходжання замежных турыстаў у Беларусі да 30 сутак стала вельмі важным крокам для развіцця турыстычнай галіны краіны, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр спорту і турызму рэспублікі Сяргей Кавальчук.

Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Тэрмін бязвізавага знаходжання для замежнікаў павялічаны да 30 дзён

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ 24 ліпеня: дакумент уступіць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, гэта значыць на працягу бліжэйшых дзён, не выключана, што яго тэкст з'явіцца на партале ўжо сёння.

"Мы першапачаткова прадугледжвалі варыянт нават 15 сутак, але павялічылі ў два разы. Я думаю, што для нашага турызму гэта, у першую чаргу, вельмі важна", — сказаў Кавальчук.

Ён таксама адзначыў, што такое рашэнне дазволіць замежным турыстам больш даведацца пра Беларусь, што не заўсёды можна зрабіць за пяць сутак, як было раней. Па словах Кавальчука, замежнікі за гэты час змогуць лепш пазнаёміцца з беларускім народам — гасцінным і добразычлівым.

Умовы ранейшыя

Для бязвізавага знаходжання ў Беларусі замежнікам па-ранейшаму трэба прылятаць у рэспубліку праз Нацыянальны аэрапорт, мець сапраўдны пашпарт (альбо дакумент, які яго замяняе), страхоўку на суму не менш за 10 тысяч еўра, а таксама мінімальную суму ў дзве базавыя на дзень (49 рублёў).

Як раней паведамляў Sputnik, бязвіз у Беларусі дзейнічае для грамадзян 80 дзяржаў.

Стужка навiн
0