З-за крытыкі гледачоў новы спектакль пра Купалу зменіць назву

© Photo : Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатрСпектакль "Жыццё и смерць Янки Купалы"
Спектакль Жыццё и смерць Янки Купалы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музычны тэатр аб'явіў сярод гледачоў конкурс, у выніку якога мастацкі савет абярэ адзін з дзесяці прапанаваных варыянтаў.

МІНСК, 25 ліп — Sputnik. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр аб'явіў конкурс на новую назву спектакля пра Янку Купалу, пра гэта паведамляецца на сайце тэатра.

Здымкі фільма пад працоўнай назвай Пакуль будзе неба - Sputnik Беларусь
"Беларусьфільм" плануе зняць фільм пра Купалу

"Дарагія гледачы! У сувязі з гарачымі спрэчкамі вакол назвы прэм'ернага спектакля "Жыццё і смерць Янкі Купалы" прапануем Вам выказаць сваё меркаванне і прапанаваць сваю версію назвы спектакля", — гаворыцца ў паведамленні музычнага тэатра.

Для ўдзелу ў конкурсе гледачам прапануецца пасля прагляду спектакля напісаць на білеце сваю версію назвы, а таксама сваё імя і нумар тэлефона. Квіток можна будзе пакінуць у адміністратараў тэатра або даслаць яго фатаграфію на адрас электроннай пошты тэатра.

Конкурс працягнецца да 20 снежня 2018 года. Затым мастацкі савет тэатра абярэ 10 лепшых варыянтаў, якія будуць вынесены на суд гледачоў на сайце і старонках тэатра ў сацыяльных сетках, дзе можна будзе прагаласаваць за ўпадабаную назву.

Пераможцу конкурсу на новую назву спектакля абяцаюць бясплатнае наведванне пяці любых спектакляў Музычнага тэатра да канца 49-га тэатральнага сезона.

Стужка навiн
0