Урачыстае адкрыццё 16-га па ліку ЧС па верталётным спорце прайшло ў аўторак на аэрадроме Ліпкі. З прывітальным словам перад спартсменамі выступіў прэм'ер-міністр рэспублікі Андрэй Кабякоў.
Адкрываў першынство вядомы расійскі вядучы і пілот з амаль 20-гадовым стажам Леанід Якубовіч, які ў пары з лётчыкам Гары Геваркянам выканаў на верталёце Мі-2 некалькі пілатажных фігур.
Сярод гасцей Чэмпіянату была заўважаная і вядомая пара біятланістаў — Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален. Яшчэ адзін не менш вядомы госць — ураджэнец Беларусі, касманаўт Алег Навіцкі.
24 ліпеня ўжо былі разыграныя камплекты ўзнагарод. У спаборніцтве па паралельнай развозцы грузаў уладальнікамі "золата" сталі прадстаўнікі аэраклуба з Віцебска — Уладзімір Бугаёў і аператар Андрэй Роганаў. Трэцяе месца ў гэтай дысцыпліне таксама за беларусамі — Мікітам Лапцевым і Уладзіславам Курсам.
Усяго на чэмпіянат прыбылі 37 экіпажаў з розных краін свету. Найбольшая колькасць пілотаў прадстаўляе Расію. Спаборніцтвы праходзяць на верталётах Мі-2 і Robinson R-44, прычым большасць выступае на ўласнай тэхніцы. У мінулым годзе на ЧС, які праходзіў у Польшчы, беларуская зборная стала другой.