Вышыўка на тэму занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі раслін і насякомых з'явіцца на вопратцы новай калекцыі, якую дызайнеры створаць у рамках праекта "Новыя магчымасці".
Саму вышыўку і астатні дэкор будуць рабіць людзі з інваліднасцю. Такім чынам яны паспрабуюць даказаць грамадству, што могуць быць працаўладкаванымі на прыкладзе сферы моды. Аўтары праекту адзначаюць, што ў Беларусі да гэтага часу ёсць стэрэатыпы ў адносінах да людзей з інваліднасцю. Многія не вераць у тое, што яны здольныя самастойна сябе забяспечваць, але гэты стэрэатып плануюць зламаць дзякуючы праекту. Самі дызайнеры адзначылі, што былі ўражаныя ўзроўнем работ калегаў.
Адзенне будзе выканана з тканіны Аршанскага льнокамбіната. А стылістычна вобразы будуць адсылаць да моды 30-х гадоў. Калекцыя будзе прадстаўлена ў рамках Тыдня моды 14 кастрычніка.
Глядзіце на відэа Sputnik, якія эскізы падрыхтавалі для стварэння гэтай калекцыі.