Радыё

Гулы: за 30 дзён у Беларусі іншаземец паспее і адпачыць, і падлячыцца

Падпісацца
Кіраўнік Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіп Гулы распавёў радыё Sputnik Беларусь пра тое, наколькі гатовыя турыстычная інфраструктура і адказныя сілавыя структуры да 30-дзённага бязвізавага знаходжання замежнікаў у Беларусі.
Гулый: за 30 дней в Беларуси иностранец успеет и отдохнуть, и подлечиться

Прэзідэнт Беларусі падпісаў напярэдадні ўказ, па якім зараз тэрмін бязвізавага знаходжання замежнікаў у нашай краіне павялічваецца да 30 сутак. Умова абавязковага ўезду ў краіну і наступнага выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск застаецца. Гэта здарылася вечарам 24 ліпеня і выклікала ў грамадстве стан лёгкай эйфарыі.

"Гэта велізарны тэрмін, дастатковы для таго, каб задаволіць любыя турыстычныя патрэбы: ад 21-дзённага санаторна-курортнага лячэння да вялізнага 18-дзённага аўтобуснага падарожжа па ўсіх ускраінах Беларусі. Ён дазваляе сумясціць усе магчымасці дзелавога і класічнага турызму. Гэта выключна станоўчая навіна ва ўсіх аспектах", — сказаў Гулы.

Пры увядзенні 5-дзённага бязвізавага рэжыму знаходжання замежнікаў у Беларусі адбываліся недарэчныя і прыкрыя сітуацыі, звязаныя з перасячэннем мяжы. У выніку госці нашай краіны часам траплялі ў "чорныя спісы". Але ў большасці выпадкаў, шмат у чым дзякуючы электроннай сістэме рэгістрацыі, "чорныя пазнакі" былі знятыя.

Суразмоўца Sputnik адзначыў, што пры тым, што з боку АГІМ, МУС і ГПК многія хады ўжо адпрацаваны, у самым турыстычным бізнесе яшчэ ёсць на што звярнуць увагу. Існуюць пэўныя праблемы ў абслугоўванні, а таксама з IT-забеспячэннем галіны. І гэтыя пытанні зараз прыйдзецца вырашаць, што называецца, "на колах".

Гутарку з кіраўніком Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Філіпам Гулым слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0