Беларускія ратавальнікі вылецелі ў Латвію на тушэнне тарфянікаў

© Photo : МЧС БеларусиРатавальнікі перад вылетам у Латвію
Ратавальнікі перад вылетам у Латвію - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Да тушэння яны прыступяць адразу пасля прылёту ў суседнюю краіну - усе фармальнасці, звязаныя з перасячэннем мяжы, ужо вырашаны.

МІНСК, 26 ліп — Sputnik. Верталёт Мі-8 беларускіх ратавальнікаў адправіўся ў Латвію на дапамогу ў тушэнні пажараў на тарфяніках, паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.

Моцны пажар у лесе Валдгалской воласці разгарэўся 17 ліпеня. Агонь ахапіў ужо больш за тысячу гектараў лясоў і тарфянікаў. З пажарам змагаюцца каля 100 латвійскіх ратавальнікаў, да іх далучыліся больш за два дзесяткі добраахвотнікаў.

"Па даручэнні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі верталёт Мі-8 МНС вылецеў у Латвію", — адзначылі ў МНС.

Там падкрэслілі, што ў беларускіх ратавальнікаў за плячыма ўжо вялікі вопыт тушэння лясных пажараў за мяжой, у прыватнасці ў Грэцыі, Расіі і Турцыі. Вінтакрылыя машына, якая адправілася ў суседнюю краіну, аснашчана спецыяльнай вадазліўнай прыладай і можа набраць тры тоны вады амаль з любога вадаёма.

Беларускі верталёт прыступіць да тушэння адразу пасля прылёту — пытанні перасячэння мяжы ўжо вырашаны.

Раней намеснік начальніка дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы Латвіі Крысап Эклонс папрасіў у Беларусі дапамогі ў тушэнні пажараў. Паводле яго слоў, магчымасці Еўрасаюза пакуль абмежаваныя з-за шматлікіх пажараў у некаторых краінах ЕС.

Стужка навiн
0