Домрачава і Б'ёрндален пракаціліся за рулём 450-тоннага БелАЗа

© Photo : БЕЛАЗДомрачава і Б'ёрндален пракаціўся за рулём 450-тоннага БелАЗа
Домрачава і Б'ёрндален пракаціўся за рулём 450-тоннага БелАЗа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Біятлонныя "пенсіянеры" Дар'я Домрачава і яе муж Уле-Эйнар Б'ёрндален пабывалі на экскурсіі на заводзе БелАЗ і пракаціліся на самым вялікім кар'ерным самазвале ў свеце.

МІНСК, 27 ліп — Sputnik. Самая тытулаваная біятланістка Беларусі Дар'я Домрачава і яе муж — самы тытулаваны біятланіст ў свеце Уле-Эйнар Б'ёрндален — пабывалі з экскурсіяй на заводзе БелАЗ у Жодзіна, пра гэта распавялі ў прэс-службе прадпрыемства.

© Photo : БЕЛАЗТакіх гасцей, як Дар"я Домрачава і Уле-Эйнар Б"ёрндален, на БелАЗе яшчэ не было
Таких гостей, как Дарья Домрачева и  Уле Эйнар Бьорндален, на БелАЗе еще не было - Sputnik Беларусь
Такіх гасцей, як Дар"я Домрачава і Уле-Эйнар Б"ёрндален, на БелАЗе яшчэ не было

БелАЗ стаў чарговым пунктам у спісе цікавых месцаў, якія Дар'я Домрачава хацела паказаць свайму мужу для яго больш блізкага знаёмства з Беларуссю. Падчас экскурсіі па заводзе зорная пара агледзела тэхніку, выстаўленую на дэманстрацыйнай пляцоўцы, пабывала на вытворчасці звышцяжкіх машын.

© Photo : БЕЛАЗУле-Эйнар Б"ёрндален на борце 450-тоннага самазвала
Уле Эйнар Бьорндален на борту 450-тонного самосвала - Sputnik Беларусь
Уле-Эйнар Б"ёрндален на борце 450-тоннага самазвала

Галоўнай кропкай праграмы для біятлонных "пенсіянераў" стала язда на самым вялікім кар'ерным самазвале ў свеце — 450-тонным БелАЗе па завадскім палігоне. Домрачава і Б'ёрндален селі за руль самазвала і пракаціліся на ім пад наглядам прафесіяналаў.

"Цікава было ўжывую ўбачыць тое, што да гэтага часу бачыў толькі па тэлевізары. Самазвалы ўражваюць, як ўражвае і тое, як вырабляюцца гэтыя цудоўныя машыны, Беларусь можа імі ганарыцца. Вядома ж, новым для мяне быў досвед кіравання такой велізарнай машыны", — падзяліўся ўражаннямі Б'ёрндален.

Стужка навiн
0